Вы тут

Таямніцы і адкрыцці. Названы небяспечныя для чалавека часткі курыцы


Нясушка небяспекі

Названы небяспечныя для чалавека часткі курыцы

Ужыванне ў ежу пэўных частак курыцы можа негатыўна адбіцца на здароўі чалавека. Пра гэта паведаміў кітайскі партал Sohu.

Па словах экспертаў, на курынай грудцы шмат бактэрый і паразітаў, таму залішняе ўжыванне гэтай часткі птушкі дрэнна ўплывае на здароўе. Акрамя таго, варта адмовіцца ад ужывання курыных лёгкіх, паколькі там таксама ўтрымліваецца шмат паразітаў і бактэрый, якія не гінуць пры тэрмаапрацоўцы з-за сваёй устойлівасці да высокіх тэмператур.

Таксама адзначаецца, што ў курынай галаве могуць назапашвацца небяспечныя для здароўя чалавека рэчывы, а ў курынай скуры няма амаль нічога карыснага: яна багатая на тлушч і на яе паверхні шмат бактэрый.

У 2019 годзе анколагі з Оксфардскага ўніверсітэта заявілі, што ўжыванне мяса курыцы і іншых відаў птушкі можа павышаць рызыку развіцця раку прастаты, лімфомы і злаякаснай меланомы.

 


Разрадам па выкідах

Прыдуманы спосаб выратавання гарадоў ад загазаванасці

Навукоўцы Інстытута агульнай фізікі (ІАФ) РАН прапанавалі выкарыстоўваць адкрыты імі новы від мікрахвалевага разраду для знішчэння аўтамабільных і прамысловых выкідаў. Пра гэта распавёў «Известиям» загадчык лабараторыі газакінетычных з'яў у ЗВЧ-разрадзе ІАФ РАН Ігар Косы.

«Мы адкрылі новы від разраду, які праводзіцца тым жа самым мікрахвалевым выпраменьваннем, але яго фізіка адрозніваецца ад фізікі вядомых газаразрадных працэсаў», — растлумачыў ён.

Адкрыццё назвалі «самападтрымлівальны несамастойны разрад» (СНР). Даказаць яго эфектыўнасць навукоўцы вырашылі на пробах, узятых у Лефортаўскім тунэлі ў Маскве. Гэта адзін з самых загружаных напрамкаў у горадзе, дзе праязджае да 8 тысяч аўтамабіляў у гадзіну. Высветлілася, што выкіды можна знішчаць і непасрэдна ў атмасферы.

Так, супрацоўнікі ІАФ РАН ачысцілі паветра, узятае ў гадзіну пік у гэтым тунэлі. Пасля апрацоўкі ўтрыманне шкодных рэчываў у пробе скарацілася ў два-шэсць разоў.

У новай тэхналогіі знішчэння шкодных выкідаў ёсць значныя перавагі перад існуючымі. Самая важная з іх — універсальнасць. СНР-разрад можа спальваць любыя віды шкодных рэчываў, а сённяшнія метады выкарыстоўваюцца толькі ў дачыненні да асобных тыпаў забруджвальнікаў. Таксама новы спосаб ачысткі дазваляе сэканоміць на электраэнергіі. Паводле падлікаў распрацоўшчыкаў, для ачысткі аднаго кубічнага метра паветра спатрэбіцца ўсяго 0,005 кВт/г.

Эксперты лічаць выкарыстанне мікрахвалевага выпраменьвання для ачысткі паветра перспектыўным, але заўчасным. Справа ў тым, што навукоўцы маюць намер прымяняць для ініцыяцыі СНР-разраду выпраменьванне міліметровага дыяпазону частот не толькі ў камеры, але і ў адкрытай прасторы. Даўжыня хвалі, якая выкарыстоўваецца, — 4 міліметры — вельмі высокачастотны дыяпазон, уздзеянне ваганняў якога на жывыя арганізмы можа быць істотнае нават пры малых магутнасцях і пакуль толькі даследуецца.


Пагроза кітападобным

Аказваецца, касаткі часта гінуць праз чалавека

Аўтары навуковай работы спадзяюцца, што сабраныя даныя дазволяць распрацаваць прыродаахоўныя меры для іх абароны ад чалавечай дзейнасці.

Касаткі на паўночным усходзе Ціхага акіяна часта гінуць у выніку сутыкнення з суднамі, а некаторыя з іх хварэюць з-за праглынутых рыбалоўных кручкоў. Да такой высновы прыйшлі спецыялісты, піша N+1.

Каманда навукоўцаў на чале са Стывенам Раверці з Міністэрства сельскай гаспадаркі Канады вырашыла высветліць, з якімі пагрозамі сутыкаюцца касаткі на паўночным усходзе Ціхага акіяна, дзе жыве некалькі папуляцый гэтых кітападобных: пяць драпежных, чатыры рыбаедныя, адна афшорная і гавайская.

У аналіз увайшлі 53 выпадкі гібелі касатак рознага ўзросту, з якіх у 22 выпадках прычыну смерці ўдалося дакладна ўстанавіць. Па меншай меры, чатыры асобіны, якія адносяцца да розных узроставых груп, памерлі з-за чалавечай дзейнасці, тры з іх — у выніку сутыкненняў з карпусамі і вінтамі суднаў. Яшчэ ў некалькіх касатак выявілі сляды падобных сутыкненняў.

Новыя даныя сведчаць, што фактар смяротнасці з-за інцыдэнтаў з караблямі і маторнымі лодкамі можа сур'ёзна ўплываць на некаторыя нешматлікія папуляцыі, якія насяляюць раёны з ажыўленым суднаходствам.

Адзначаецца, што да гібелі касатак прыводзілі не толькі антрапагенныя прычыны. Дзве асобіны памерлі з-за інфекцый, а яшчэ некалькі нованароджаных і немаўлят — з-за прыроджаных паталогій.

Таксама навукоўцы адзначылі ў некаторых загінулых касатак пашкоджанні, звязаныя з рыбалоўным промыслам, напрыклад праглынутыя кручкі (у адной маладой асобіны ў выніку развіўся сепсіс, які прывёў да гібелі).


Выхад для мозга

Вызначаны спосабы пазбаўлення ад начных кашмараў

Гэта рэгулярныя фізічныя нагрузкі і зніжэнне ўзроўню стрэсу, расказаў у гутарцы з «Вечерней Москвой» прафесар, доктар медыцынскіх навук Раман Бузуноў. Па словах самнолага, таксама не варта злоўжываць кафеінам і праводзіць шмат часу за чытаннем навін.

«Паглядзелі навіны 15 хвілін раніцай — не трэба больш маніторыць інфармацыю, каб не пагаршаць стрэс. Паглядзіце ў акно, пагуляйце па магчымасці», — сказаў прафесар. На думку Бузунова, «каб добра спаць, трэба добра пражыць дзень».

Ён дадаў, што кашмары, якія бачаць у сне людзі, падзяляюцца на дзве катэгорыі. У першым выпадку чалавеку перыядычна сняцца розныя сюжэты, якія з'яўляюцца своеасаблівым прайграваннем сітуацый, «калі мозг спрабуе знайсці выхад». Калі сітуацыя вырашаецца, ён адаптуецца і забывае аб тым, што здарылася.

«Другая катэгорыя — дакучлівыя кашмары. Чалавек рэгулярна вяртаецца да страшнага сну і не можа прыняць рашэнне, забыцца і адаптавацца», — расказаў спецыяліст. Паводле яго слоў, апошняя сітуацыя патрабуе дапамогі псіхолага.

Сяргей СТАРЫНАЎ

Фота з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.