Вы тут

Першы энергаблок АЭС дасягнуў 100% магутнасці


Учора ўвечары першы энергаблок беларускай АЭС выйшаў на намінальны ўзровень сваёй магутнасці. Цяпер ён будзе вырабляць запланаваныя 1170 МВт электраэнергіі. А цеплавая магутнасць блока — 3200 МВт, паведамляе тэлеграм-канал Мінэнерга.


Фота: minenergo.gov.by

На гэтым узроўні магутнасці працягнуцца статычныя і дынамічныя выпрабаванні, згодна з праграмай вопытна-прамысловай эксплуатацыі. Нагадаем, што этап вопытна-прамысловай эксплуатацыі распачаўся на першым энергаблоку Беларускай АЭС 22 снежня. А з 3 студзеня тут пачаліся новыя выпрабаванні.

Пасля паспяховага завяршэння статычных і дынамічных выпрабаванняў цягам 15 дзён будзе праведзена комплекснае апрабаванне абсталявання і сістэм энергаблока на намінальнай магутнасці. У прамысловую эксплуатацыю энергблок будзе прыняты камісіяй пасля паспяховага завяршэння комплекснага апрабавання абсталявання.

— Выхад на поўную праектную нагрузку — важная з’ява. Згодна з этапнымі праграмамі, мы ўжо прайшлі асваенне магутнасці ў 75 % і 90 %, — расказаў намеснік міністра энергетыкі Міхаіл МІХАДЗЮК. — Вывад энергаблоку на 100-працэнтную магутнасць у частцы выпрабаванняў прадстаўляе сабой статычныя выпрабаванні — калі блок працуе на роўнай магутнасці без пераменнай. Пры гэтым адбываецца шэраг выпрабаванняў па іншых характарыстыках рэактарнай устаноўкі.

Пасля на АЭС прадугледжаны комплекс дынамічных выпрабаванняў, калі нагрузка скідваецца да пэўнага ўзроўню адносна намінальнай, і нават да нуля. Гэтым этапам прадугледжана таксама планавае спыненне блока для выканання пэўных тэхналагічных работ, прадугледжаных этапнай праграмай.

На другім энергаблоку Беларускай АЭС зараз пададзена напружанне на ўласныя патрэбы, а таксама манціруецца абсталяванне. Там, дзе яно зманціравана, вядуцца гідраўлічныя выпрабаванні і індывідуальнае апрабаванне. Будаўнічая частка работ на блоку амаль завершана, засталося аздабленне, якое выконваюць па графіку. Плануецца, што ў першым квартале гэтыя работы завершацца, на красавік, магчыма, застанецца пракладка кантрольнага кабелю, дадаў Міхаіл Міхадзюк.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».