Адзінаццаць студэнтаў БДУ сталі пераможцамі X Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу студэнтаў і школьнікаў «БрамаМар», паведамляе прэс-служба ВНУ.
Творчае спаборніцтва сярод студэнтаў прайшоў у пяці намінацыях: «Паэзія», «Проза», «Драматургія», «Крытыка» і «Пераклад». Школьнікам прапаноўваліся першыя дзве катэгорыі. Работы ацэньвала журы ў складзе вядомых беларускіх літаратараў, крытыкаў і журналістаў. Усяго на конкурс было даслана 146 работ. Пераможцамі прызнаныя 33 маладых аўтара. Гран-пры заваявалі другакурсніца факультэта журналістыкі БДУ Ксенія Зарэцкая і школьнік з Мядзела Мікіта Балюк. Дзяўчына прадставіла сем празаічных і чатыры паэтычных творы, дзе закранула тэмы кахання, сям’і і творчасці. Мікіта Балюк напісаў фантастычны аповед на беларускай мове пра прышэльцаў і аформіў яго аўтарскімі ілюстрацыямі.
Узнагароджанне пераможцаў пройдзе з 20 па 29 студзеня па адрасе: вул. Кальварыйская, 9, каб. 323.
Рэспубліканскі літаратурны конкурс «БрамаМар» упершыню прайшоў у 2010 годзе. Яго ініцыятарамі выступілі студэнты кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі БДУ. У 2018 годзе конкурсу афіцыйна прысвоены статус рэспубліканскага. Штогод яго ўдзельнікамі становяцца больш за 300 таленавітых школьнікаў і студэнтаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Скіраваны конкурс на развіццё творчага патэнцыялу моладзі. Арганізатарамі літаратурнага спаборніцтва выступаюць кафедра літаратурна-мастацкай крытыкі, Міністэрства інфармацыі Беларусі і Выдавецкі дом «Звязда».
Сяргей РАСОЛЬКА
Іна Калечыц — першы і пакуль адзіны спецыяліст у Беларусі, які займаецца эпіграфікай.
Як выхаваць з дзіцяці добрага тэнісіста?
«Хто сустрэўся быў са мною, Дакрануўся раз ці два, Дык той ведае ўжо, хто я:
У савецкія часы гандаль прапаноўваў пакупніку абмежаваны асартымент хлебабулачных вырабаў. У 1980-я нават у буйных крамах было ўсяго 3-4 найменні хлеба.