Вы тут

Абвешчаны рэспубліканскі конкурс на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку


З 1 лютага ўпершыню стартуе Рэспубліканскі конкурс на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку. Арганізатарам мерапрыемства выступае Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.


Конкурс праводзіцца ў мэтах фарміравання экалагічнай культуры, выхавання ашчаднага стаўлення да прыроды. У творчым спаборніцтве могуць прымаць удзел выхаванцы ўстаноў дашкольнай адукацыі, навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў дзвюх узроставых групах: ад 3 да 5 гадоў, ад 6 да 10 гадоў.

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца работы, выкананыя на працягу года. Кожная з іх, што прадстаўляецца на конкурс, суправаджаецца інфармацыйным лістом удзельніка конкурсу з указаннем наймення ўстановы адукацыі, прозвішча, уласнага імя і ўзросту аўтара, паштовага адраса і кантактнага тэлефона. Работы прадстаўляюцца ў каляровым варыянце на лістах фарматам ад А4 да А1.

Конкурс праводзіцца з 1 лютага па 1 мая ў тры этапы: першы этап (1 лютага - 1 сакавіка) - вызначаюцца лепшыя работы на раённым і гарадскім узроўнях; другі этап (2 сакавіка - 1 красавіка) - вызначаюцца лепшыя работы на абласным узроўні; трэці этап (2 красавіка - 1 траўня) - вызначаюцца лепшыя работы на рэспубліканскім узроўні. Падвядзенне вынікаў конкурсу праводзіцца рэспубліканскім арганізацыйным камітэтам з вызначэннем першага, другога і трэцяга месца ў кожнай узроставай групе. Работы, якія не перамаглі ў конкурсе, накіроўваюцца арганізацыйным камітэтам удзельніку конкурсу. Узнагароджанне пераможцаў першага этапу конкурсу праводзяць раённыя, гарадскія, гарадскія і раённыя, Мінскі гарадскі арганізацыйныя камітэты, другога - абласныя арганізацыйныя камітэты, трэцяга - рэспубліканскі арганізацыйны камітэт. Пры разглядзе работ, прадстаўленых на конкурс, членамі арганізацыйнага камітэта ўлічваецца паўната раскрыцця тэмы намінацыі, колькасць работ, выхаваўчая і грамадская каштоўнасць, яркасць і арыгінальнасць падачы матэрыялу.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю з сайта Мінпрыроды

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?