Вы тут

Развітацца з мітрапалітам Філарэтам у Свята-Духавым кафедральным саборы можна да 18.00 14 студзеня


Развітацца з мітрапалітам Філарэтам, ганаровым Патрыяршым экзархам усяе Беларусі можна да 18.00 14 студзеня. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Сінадальны інфармацыйны аддзел БПЦ.


У Свята-Духавым кафедральным саборы арганізавана бесперапыннае чытанне духоўнымі Мінскай епархіі Евангелля і здзяйсненне памінальных набажэнстваў па новапрастаўленым.

«Дзверы храма для развітання з памерлым будуць адкрыты ўсю ноч. Для таго каб кожны з тых, хто прыйшоў, мог з усёй царквой памаліцца аб супакоі душы мітрапаліта Філарэта, пройдуць памінальныя службы. Кожныя паўгадзіны будзе служыцца літыя (кароткая памінальная служба) і кожныя дзве гадзіны — паніхіда. Акрамя таго, будзе арганізавана прамая трансляцыя на «Беларусь 3» 14 студзеня з 10.00 да 12.00. З 8.00 да 10.00 будзе арганізавана трансляцыя на YouTube-канале БПЦ», - распавялі ў Сінадальным інфармацыйным аддзеле БПЦ.

14 студзеня ў 8.00 у Свята-Духавым кафедральным саборы пачнецца саборная архірэйская Боская літургія, пасля заканчэння якой будзе здзейснены чын адпявання ганаровага Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі.

Труна з целам мітрапаліта Філарэта будзе знаходзіцца ў Свята-Духавым кафедральным саборы да 18.00 14 студзеня, пасля чаго будзе перавезена ва Успенскі сабор Жыровіцкага мужчынскага манастыра. Насельнікі манастыра здзейсняць кругласутачнае чытанне Евангелля. У пятніцу, 15 студзеня, а 10-й гадзіне ва Успенскім Жыровіцкім манастыры пачнецца саборная архірэйская Боская літургія, пасля заканчэння якой адбудзецца паніхіда. Пасля яе цела спачылага мітрапаліта Філарэта, па яго завяшчанні, будзе пахавана за Крыжаўзвіжанскім храмам Успенскага Жыровіцкага манастыра.

Як паведамлялася, 16 снежня 2020 года мітрапаліт Філарэт быў шпіталізаваны з прыкметамі захворвання, выкліканага каранавіруснай інфекцыяй. Ён памёр у бальніцы 12 студзеня 2021 года.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.