Першакурсніца юрыдычнага факультэта БДУ Стэфанія-Віталія Віннічак стала маладзёжным паслом Мэт устойлівага развіцця Беларусі. Дзяўчына перамагла ў конкурсе «Маладзёжныя паслы Мэт устойлівага развіцця — будучыня планеты ў нашых руках», які завяршыўся ў снежні мінулага года.
Падчас спаборніцтваў студэнтка прадставіла сваю праграму па рэалізацыі 16-й мэты «Мір, правасуддзе і эфектыўныя інстытуты». Стэфанія-Віталія Віннічак прапануе стварыць інтэрактыўную кансультацыйную пляцоўку прававой падтрымкі маладзёжных стартап-праектаў і аказваць дапамогу ў юрыдычным афармленні іх дакументаў на базе Цэнтра ўстойлівага развіцця БДУ. Таксама яе праграма ўключае арганізацыю дзён прававога інфармавання ў школах і круглых сталоў на юрыдычным факультэце з запрашэннем экспертаў у галіне Мэт устойлівага развіцця.
Усяго па выніках конкурсу былі абраныя 17 маладзёжных паслоў. Іх дзейнасць будзе скіравана на папулярызацыю Мэт устойлівага развіцця сярод моладзі, прасоўванне сярод студэнтаў ведаў, ідэй і прынцыпаў устойлівага развіцця.
Размова ідзе пра набор мэт для будучага міжнароднага супрацоўніцтва, якія рэалізуюцца пад кіраўніцтвам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Яны арыентаваны на забеспячэнне прагрэсу ў галіне эканамічнага росту, сацыяльнай інтэграцыі і аховы навакольнага асяроддзя.
У 2015 годзе Павестку ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года прынялі 193 краіны — члены ААН.
Надзея НІКАЛАЕВА
Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.
АВЕН. Неабходна будзе сканцэнтраваць намаганні на рабоце.
«Ні разу не пашкадавала, што прыйшла працаваць у такую ўнікальную структуру, як спажыўкааперацыя»