Вы тут

«Здабыў шчырую любоў»


Урад Беларусі і вышэйшыя службовыя асобы ў сувязі са смерцю Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Філарэта адзначылі яго заслугі для нашай краіны.

«Пачатак служэння Уладыкі Філарэта ў Беларусі праходзіў у няпросты гістарычны перыяд. Ён стаяў ля вытокаў адраджэння Беларускай праваслаўнай царквы, аднаўлення яе аўтарытэту і ролі ў грамадстве. Пад яго кіраўніцтвам адноўлена прыходскае жыццё, адроджаны епархіі, якія гістарычна існавалі на землях Беларусі, разгорнута актыўная сацыяльная і дабрачынная дзейнасць, узведзены шматлікія храмы, адноўлена работа многіх манастыроў, Мінскай духоўнай акадэміі і семінарыі, — сказана ў тэксце, які падпісалі прэм'ер-міністр, спікеры абедзвюх палат беларускага парламента, старшыні Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў Беларусі, кіраўнікі Адміністрацыі і Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта, сакратарыята Савета Бяспекі, Следчага камітэта, Нацыянальнага банка, Нацыянальнай акадэміі навук, іншых ведамстваў, віцэ-прэм'еры, міністры, старшыня Калегіі ЕЭК. — Адраджаючы хрысціянскую культуру беларускага народа, захоўваючы і ўмацоўваючы яго духоўныя традыцыі, мітрапаліт Філарэт стаў добрым пастырам і мудрым настаўнікам для некалькіх пакаленняў святароў і праваслаўных вернікаў».

Светлае імя мітрапаліта Філарэта і пачуццё шчырай павагі да гэтага чалавека назаўжды застануцца ў сэрцах праваслаўных хрысціян і ўсяго беларускага народа, выказалі ўпэўненасць дзяржаўныя дзеячы краіны.


Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл выказаў духавенству і вернікам Беларускай праваслаўнай царквы спачуванні ў сувязі са смерцю Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева).

«Узлюбленыя ў Госпадзе ўладыкі, пачэсныя айцы, дарагія браты і сёстры! З глыбокім смуткам успрыняў вестку пра смерць аднаго з выдатных іерархаў — ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева). Гэта сапраўды вялікая страта не толькі для вернікаў Беларусі, але і для ўсёй нашай Царквы, — сказана ў пасланні.  Человеколюбно вся строяй и полезная всем подаваяй Прамудры Гасподзь наканаваў пражыць новаспачыламу доўгае і поўнае стваральнай працай жыццё, якое ён з маладых гадоў аддаў служэнню на ніве Хрыстовай».

Першаіерарх Рускай праваслаўнай царквы адзначыў важкі ўклад спачылага мітрапаліта Філарэта ва ўмацаванне брацкіх сувязяў паміж Памеснымі Праваслаўнымі цэрквамі і развіццё міжканфесійнага дыялогу.

«Выконваючы розныя адказныя паслушэнствы ў Еўропе, калі быў старшынёй Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхата, ён рупліва здзяйсняў ускладзенае на яго служэнне і здабыў шчырую любоў і павагу з боку многіх людзей за межамі сваёй краіны», — дадаў патрыярх.

«Доўгі час уладыку Філарэту давялося знаходзіцца на кафедры мітрапалітаў Мінскіх. Гады яго архіпастырскай працы ў межах Белай Русі адзначаны ўсебаковым ад-
раджэннем царкоўнага жыцця, аднаўленнем і будаўніцтвам новых храмаў і манастыроў, развіццём духоўнай адукацыі і асветніцкай дзейнасці. Імкнучыся, паводле слова Пісання, даглядаць за паствай не па прымусе, а добраахвотна і богаўгодна, і не пануючы над набыткам Божым, а даючы прыклад (1 Пет. 5: 2-3), новаспачылы свяціцель з апостальскай рэўнасцю сведчыў блізкім і далёкім пра прыгажосць і праўдзівасць Праваслаўя, спрыяў будаванню міру і грамадзянскай згоды на Беларускай зямлі», — сказана ў спачуванні Патрыярха Кірыла.

Прэв’ю: church.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».