Вы тут

​Галатэрапія: што трэба ведаць аб эфекце ўздзеяння саляной пячоры


Штучныя «саляныя пячоры» сёння становяцца ўсё больш папулярнымі, колькасць іх расце ўвачавідкі. Якіх толькі чароўных уласцівасцей не прыпісваюць ім, ну проста панацэя ад усяго! А што на самой справе?


Працэдуры, звязаныя з ўдыханнем паветра ў камерным саляным памяшканні, маюць медыцынскую назву «галатэрапія», яны сталі шырока прымяняцца ў нашай краіне з канца 1980-х. Аднак пра лекавыя ўласцівасці солі і здольнасць абеззаражваць паветра ведалі яшчэ ў Старажытнай Грэцыі, дзе даволі шмат прыродных саляных пячор. У Еўропе першымі метад стварэння штучных саляных пячор для медыцыны выкарысталі палякі, якія вельмі даўно, ад ХІІІ ст. распрацоўваюць падземныя радовішчы каменнай солі. Яны паспрабавалі пабудаваць лякарню, што імітуе кліматычныя ўмовы прыроднай саляной шахты.

На тэрыторыі СССР першая штучная камера, у якой можна было падыхаць аэразолямі солі, з'явілася ў Пермі ў 1982 годзе. У хуткім часе па рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя іх пачалі ствараць паўсюдна, і вось ужо лячэнне ў «салёнай» спелеакамеры сталі прапаноўваць амаль у любым санаторыі, у шэрагу медклінік і аздараўленчых цэнтраў. А сёння ў нашых гарадах працуюць таксама і прыватныя «саляныя пакоі».

Тэрмін «галатэрапія» быў уведзены прафесарам П. Гарбаценкам з Інстытута пульманалогіі г. Ленінграда і мае на ўвазе метад лячэння шляхам удыхання ў сухім памяшканні іянізаванага солевага аэразолю. Галатэрапія — гэта пазамедыкаментознае лячэнне, у аснове якога ляжыць стварэнне штучнага мікраклімату, максімальна набліжанага да ўласцівасцей і умоў прыродных саляных пячор і шахт. Сухі аэразоль солі, паводле назіранняў спецыялістаў, мае высокую пранікальную здольнасць, і нават у малых колькасцях мікраскапічныя часцінкі солі пранікаюць глыбока ў дыхальныя органы і тканіны. Соль на сценах і столі спрыяе стварэнню цалкам безалергеннай прасторы.

Штучныя саляныя пакоі маюць такія перавагі, як пастаянная тэмпература, адсутнасць ваганняў атмасфернага ціску і поўная адсутнасць бактэрый.

Ужо першыя працэдуры галатэрапіі даюць адчувальны эфект. Рэакцыя арганізма носіць індывідуальны характар, але прыліў энэргіі і сіл, бадзёрасць і лёгкасць адчуваюць большасць людзей пасля 2-3 сеансаў.

Колькасць наведванняў саляной лячэбніцы залежыць ад асаблівасцей і цяжару захворвання. Звычайна курс вар'іруецца ад 10 да 25 працэдур. Пры неабходнасці яго паўтараюць праз паўгода.

Сучасная медыцына валодае статыстыкай аб спрыяльным уздзеянні на арганізм чалавека солей, у якіх змяшчаюцца іёны і хларыды натрыю. Асноўная іх роля заключаецца ў ачышчэнні органаў дыхальнай сістэмы. Знаходжанне ў салянай камеры спрыяе насычэнню клетак карыснымі іёнамі — мікрафлора дыхальных шляхоў ачышчаецца ад пылу і шкодных мікробаў, аднаўляецца функцыя лёгкіх.

Саляныя пячоры асабліва карысныя пры лячэнні розных ЛОР-захворванняў: гаймарытаў, фарынгіту і бранхітаў. Найперш эфектыўнымі будуць іх наведванні тым, хто часта падвяргаецца прастудным захворванням: удыханне солей спрыяе ўмацаванню імуннай сістэмы.

Жанчынам на заметку

  • Галатэрапію называюць таксама выдатным сродкам пры праблемах касметалагічнага характару. Солевыя працэдуры абнаўляюць скуру, сілкуюць яе і спрыяюць аздараўленню за кошт аблушчэння арагавелага слоя. Наведванне саляной пячоры прыводзіць да змянення інтэнсіўнасці прытоку крыві да клетак скуры, тым самым узмацняючы кіслародны абмен на мікраўзроўні.
  • Цікавым фактам з'яўляецца больш хуткае гаенне ран і ранак пасля наведвання саляной камеры. Дзякуючы гэтай уласцівасці галатэрапія рэкамендуецца людзям, якія пакутуюць на вугравыя высыпанні, дэрматыты рознага паходжання, псарыяз, себарэйную паразу і іншыя захворванні скуры.
  • Акрамя ўсяго, часціцы солей у пячорах дабратворна ўплываюць на стан валасяных цыбулін і вонкавага выгляду валасоў у цэлым.

Што ўяўляе сабой саляная пячора? Гэта памяшканне цалкам, ад падлогі і да столі, пакрытае салянымі блокамі. Акрамя таго, у паветра ўвесь час распыляецца спецыяльны солевы раствор, які змяшчае драбнюткія часціцы, што і аказваюць галоўны тэрапеўтычны эфект.

Саляныя пячоры абсталяваны з максімальным камфортам: там маюцца міні-альтанкі са столікамі, зручныя крэслы ці шэзлонгі. Пры жаданні прыцямняецца святло, гучыць спакойная музыка або гукі прыроды. Створана атмасфера, якае дае псіхаэмацыйную разгрузку. Такім чынам, сеанс галатэрапіі набывае не толькі лячэбны, але і рэлаксуючы эфект. Для дзяцей, як правіла, абсталявана асобная прастора, дзе яны могуць гуляць і забаўляцца, спалучаючы прыемнае з карысным.

Рэкамендаваны спіс паказанняў да працэдур у саляных пячорах:

  1. Прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні прастудных захворванняў: частыя ВРЗ і ВРВІ, пнеўманіі, бранхіты рознай ступені цяжкасці і г. д .;
  2. Лячэнне ЛОР-захворванняў: хранічных гаймарытаў, фарынгітаў, павялічаных міндалін і адэноідаў, іх хранічныя запаленчыя працэсы;
  3. Лячэнне астматычных праяў: прадастма, сіндром «бранхіту ў курца», трахеябранхіты і, вядома, бранхіяльная астма;
  4. Алергічныя праявы: алергіі рознай этыялогіі, у тым ліку алергічныя дэрматыты і рыніты;
  5. Паразы скурных пакроваў, якія ўключаюць дэрматыт, псарыяз, экзэмы і гнойныя праявы на скуры, вугравыя высыпанні, гіперсакрэцыю сальных залоз;
  6. Эфектыўна наведванне саляных пячор пасля інфаркту або інсульту; у выпадку ўзнікнення неўрозападобных станаў — фобіі, бессань, неабгрунтаваныя трывожныя думкі і страхі. Уздзейнічаючы на вегетатыўную нервовую сістэму, саляное паветра спрыяе яе нармалізацыі ў псіхаэмацыйным плане, здымае стомленасць і аказвае станоўчы ўплыў увогуле на нервовую сістэму.

Супрацьпаказанняў да галатэрапіі няшмат, але ўлічваць іх неабходна. Гэта туберкулёз; злаякасныя новаўтварэнні; інфекцыі і захворванні ў перыяд абвастрэння; крывацёкі любога паходжання і лакалізацыі; ўвесь перыяд цяжарнасці; псіхічныя захворванні рознай ступені цяжкасці, алкагалізм і наркаманія.

А як карыстацца «саляной пячорай» дзецям? Кансультацыя ад вядомага педыятара Яўгена Камароўскага:

— Найперш бацькам трэба ўпэўніцца, што памяшканне адпавядае санітарным патрабаванням і дае лячэбны эфект. Зараз з'явілася досыць шмат «саляных пячор», якія робяць проста ў кватэрах, абклаўшы сцены і столь пластамі солі. Гэта нельга лічыць спелеакамерай, тут няма насамрэч галатэрапіі. Без абсталявання, што вырабляе аэразоль хлорыстага натрыю, ні пра які лячэбны эфект не можа ісці гаворкі.

Што тычыцца «саляных пакояў» з аэразолем, то яны сапраўды дапамагаюць і ўмацаваць імунітэт, і падлячыць органы дыхання. Звычайна ў спелеакамеры дзіця знаходзіцца па 30-35 хвілін. Працягласць сярэдняга курсу — каля 10 наведванняў. Такія працэдуры дзецям могуць быць патрэбныя не толькі пры хваробах дыхальнай сістэмы, але і пасля моцнага эмацыянальнага ўзрушэння, якое перанесла дзіця, а таксама пры некаторых захворваннях скуры, падчас перыяду аднаўлення здароўя пасля хірургічных аперацый.

Марыя МАРОЗ

Друкуецца ў часопісе «Алеся»

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Літоўцы раскручваюць крывавую хвалю гвалту

Літоўцы раскручваюць крывавую хвалю гвалту

З беларуска-літоўскай граніцы працягваюць паступаць весткі, ад якіх проста кроў стыне ў жылах. 

Грамадства

Ва ўстановах адукацыі чакаюць сваіх абітурыентаў

Ва ўстановах адукацыі чакаюць сваіх абітурыентаў

Вызначыцца з выбарам прафесіі і месцам навучання можна да 7 жніўня ўключна.

Спорт

«Максім сказаў і зрабіў». Бацькі і трэнеры пра алімпійскі поспех Максіма Недасекава

«Максім сказаў і зрабіў». Бацькі і трэнеры пра алімпійскі поспех Максіма Недасекава

У сераду ў Мінск вярнуўся бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у скачках у вышыню Максім Недасекаў.

Грамадства

Рэгістрацыйныя карткі для таксістаў

Рэгістрацыйныя карткі для таксістаў

А яшчэ нармальны рабочы дзень, адпачынак і права на «бальнічны»...