Вы тут

Камп'ютарныя тамографы прыбудуць у бальніцы Ліды, Нясвіжа і Навагрудка


Камп'ютарныя тамографы прыбываюць сёння ў бальніцы Ліды, Нясвіжа і Навагрудка. Гэта абсталяванне дазволіць убачыць карціну захворвання ў 64-кратным зрэзе, што нашмат палепшыць дакладнасць дыягностыкі, паведамляецца ў тэлеграм-канале Міністэрства аховы здароўя.


Фота: тэлеграм-канал.

Абсталяванне маркі «Сіменс» закуплена па лініі Міністэрства аховы здароўя за кошт сродкаў пазыкі Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця. У прэс-службе нагадалі, што летам 2020 года было падпісана пагадненне аб пазыцы ў памеры 90 млн еўра на рэалізацыю праекта па экстраным рэагаванні на COVID-19 у Беларусі. Кошт аднаго тамографа складае 772,5 тыс. руб.

Ва ўмовах пандэміі ўзрасла актуальнасць камп’ютарнай тамаграфіі лёгкіх, якая дазваляе ўсталяваць дыягназ COVID-19. З дапамогай КТ можна правесці дыягностыку практычна ўсяго арганізма — праверыць хворыя суставы і органы, пацвердзіць наяўнасць або адсутнасць наватвораў.

Раней бальніцы Брэсцкай вобласці атрымалі КТ. Сучасныя апараты для дыягностыкі былі дастаўлены ў медустановы Кобрына, Бярозы і Століна.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».