Вы тут

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава правяла прамую лінію


Тэлефон спікера верхняй палаты парламента традыцыйна ў гэты дзень не сціхае ні на хвіліну: шмат званкоў з розных рэгіёнаў краіны, шмат турбот, якія хвалююць людзей і пытанняў, якія патрабуюць узважанага падыходу і карпатлівага вывучэння. І гэта зразумела, да старшыні Савета Рэспублікі часта звяртаюцца як да апошняй інстанцыі, калі ўсе магчымыя крокі ўжо зроблены… Не стала выключэннем і гэтая прамая лінія — тэлефон спікера верхняй палаты парламента не сціхаў усе тры гадзіны правядзення прамой лініі: не паспяваў скончыцца адзін званок, адразу раздаваўся наступны. Трэба сказаць, што некаторыя з агучаных пытанняў стануць аб’ектамі для больш глыбокага вывучэння не толькі профільнымі міністэрствамі і ведамствамі, але і членамі Прэзідыума Савета Рэспублікі.


Фота БЕЛТА.

Напрыклад, Алена Іванаўна агучыла балючую тэму, добра вядомую на Міншчыне: якасць дарожнага рамонту і стану дарог наогул. Яна расказала аб участку шашы ў Дзяржынскім раёне, які даўно патрабуе ўвагі з боку дарожных службаў: грэйдзіраванне не дапамагае выправіць становішча, яміны і калдобіны не даюць спакою мясцовым кіроўцам.

Безумоўна, аб магчымасці аператыўна вырашыць праблему ў хуткім часе заяўніцу праінфармуюць адпаведныя органы ўлады, але вывучыць сітуацыю з выездам на месца даручана таксама намесніку старшыні верхняй палаты парламента Анатолю Ісачанка.

Дарэчы, не так даўно падчас правядзення грамадскай прыёмнай да члена Прэзідыума Савета Рэспублікі Сяргея Сіўца звярнулася жыхарка вёскі Анопаль Мінскага раёна Анастасія Ціханава, маладая маці двух дзяцей з аналагічнай праблемай — як кіроўца, яна патлумачыла ўсе складанасці карыстання непрыдатнымі для руху ўчасткамі. Яе пытанне накіравалі ў мясцовае ДРБУ, якое хутка паправіла становішча: зараз там пакладзены асфальт. Аб чым, між іншым, яны і праінфармавалі ў падзячным лісце, накіраваным на адрас старшыні Савета Рэспублікі.

І гэта не адзіны прыклад удзячнасці, якую выказваюць заяўнікі пасля вырашэння іх праблем з удзелам сенатарскага корпуса. Так, напрыклад, адбылося і з фермерам з Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці, з якім доўгі час не маглі разлічыцца за адгружаныя зерне і бульбу некаторыя суб’екты гаспадарання.

Як расказаў карэспандэнту «Звязды» Лявонцій Гарудка, з гэтай праблемай ён звярнуўся падчас прамой лініі, якую праводзіла старшыня Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец.

— Калі б не званкі з Мінска, даўгі маглі б «завіснуць» надоўга, — перакананы ён. — А мне ж трэба па перадаплаце разлічвацца са сваімі пастаўшчыкамі за ўгнаенне, паліва і гэтак далей.

Таму аператыўнае вырашэнне гэтага балючага пытання фермера вельмі ўсцешыла, чым ён і падзяліўся ў электронным звароце да Наталлі Качанавай, у якім падзякаваў сенатарскі корпус за дапамогу.

На сённяшняй жа прамой лініі таксама большай часткай гучалі праблемы з разраду «накіпела»: у жыхаркі Гомельшчыны доўгім часам цягнуцца непаразуменні з мясцовымі ўладамі па размяшчэнні плота, пінчанка агучыла праблему адсутнасці аб’ёмаў работ на будаўнічым прадпрыемстве, дзе яна працуе, шматдзетная маці з Жыткавіч прасіла пасадзейнічаць у працаўладкаванні, а пенсіянеры з Брэста скардзіліся на дарагавізну лекаў.

Праблемы людзей і іх турботы заўсёды знаходзяцца ў цэнтры ўвагі ўлады, таму і ўсе ўзнятыя пытанні падчас сённяшняй прамой лініі будуць дасканала вывучаны і разгледжаны з удзелам адказных асоб.

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».