Вы тут

Абласным Саветам дэпутатаў дазволілі ўводзіць мясцовы збор пры выездзе з краіны


З 1 студзеня бягучага года і да 1 студзеня 2023-га абласныя Саветы дэпутатаў могуць уводзіць на тэрыторыі адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак мясцовы збор за перасячэнне транспартнымі сродкамі дзяржаўнай мяжы ў пунктах пропуску. Гэта прадугледжана абноўленым Падатковым кодэксам, які апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


Як паведамляе БелТА, пры ўвядзенні адпаведнага рашэння выплачваць збор будуць кіроўцы тых аўтамабіляў, якія належаць арганізацыям або фізічным асобам, у тым ліку зарэгістраваным у якасці індывідуальных прадпрымальнікаў. Гаворка ідзе аб машынах, максімальная вага якіх не перавышае пяць тон.

Стаўкі збору вызначаюць абласныя Саветы дэпутатаў, у тым ліку ў залежнасці ад максімальна дазволенай масы транспартнага сродку, у межах трох базавых велічынь за перасячэнне граніцы ў пунктах пропуску адным транспартным сродкам. Пры гэтым няма розніцы, якая колькасць пасажыраў знаходзіцца ў дадзеным транспартным сродку. Калі такое рашэнне, якое вызначае адпаведную стаўку збору, абласным Саветам дэпутатаў не прынята — яна лічыцца роўнай нулю.

Дарэчы, як у любым правіле існуюць выключэнні, так і ў гэтым выпадку ёсць свае льготы. Так, ад аплаты збору вызваляюцца аўтамабілі, на якіх перасякаюць мяжу асобы, што едуць на пахаванне членаў сям'і і блізкіх сваякоў, суправаджаюць памерлых для пахавання ў працэсе перавозкі трун (урнаў) з іх целамі (астанкамі), удзельнікі і інваліды Вялікай Айчыннай вайны, інваліды І і ІІ групы, а таксама асобы, што іх суправаджаюць, удзельнікі ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, асобы, якія выязджаюць на лячэнне ў санаторна-курортныя ўстановы. У іх павінны быць дакументы, якія пацвярджаюць гэтае права.

Важна! Збор выплачваецца ў беларускіх рублях да перасячэння або пры перасячэнні мяжы ў пунктах пропуску ў залежнасці ад памеру базавай велічыні, якая дзейнічае на дату аплаты збору.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».