Вы тут

Беларусь абмяжоўвае ўвоз птушкі з рэгіёнаў Літвы і Польшчы з-за птушынага грыпу


Беларусь абмяжоўвае ўвоз птушкі з Каўнаскага павета Літвы і Люблінскага ваяводства Польшчы з-за птушынага грыпу. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча.


Паводле даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя жывёл, там зарэгістраваны выпадкі захворвання птушак на высокапатагенны грып. У сувязі з гэтым з 16 студзеня ўводзяцца часовыя абмежаванні на ўвоз у Беларусь з Каўнаскага павета і Люблінскага ваяводства жывой птушкі, інкубацыйных і харчовых яек, мяса птушкі, яечнага парашку, меланжу, альбуміну і іншых харчовых прадуктаў перапрацоўкі курыных яек, пуху і пер’я, недэзынфіцыраваных паляўнічых трафеяў (птушынай дзічыны), іншай прадукцыі.

Спыняюцца ўсе раней выдадзеныя дазволы на ўвоз названых тавараў у Беларусь з гэтых рэгіёнаў Літвы і Польшчы.

Дэпартамент інфармуе аб неабходнасці дадатковай біялагічнай абароны птушкагадоўчых аб’ектаў усіх форм уласнасці.

Грып птушак — кантагіёзная хвароба, што характарызуецца прыгнечаным станам, ацёкамі, пашкоджаннем органаў дыхання, стрававання. Эканамічны ўрон ад яго вялікі ў сувязі з масавай гібеллю хворых птушак, неабходнасцю строгіх каранцінных і ветэрынарна-санітарных мерапрыемстваў, уключаючы знішчэнне хворай птушкі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.