Вы тут

У Мінскай вобласці акунуцца на Вадохрышча можна ў 13 месцах


У Мінскай вобласці акунуцца на Вадохрышча можна ў 13 месцах, паведаміў у час круглага стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА начальнік вадалазна-выратавальнай службы Мінскай абласной арганізацыі Асвод Арцём Дзядзеў.


«Наша арганізацыя — гэта 7 выратавальных станцый і 30 выратавальных пастоў, 16 з якіх маюць статус пастаянных, то-бок круглагодных. У гэтым годзе на Вадохрышча купелі будуць арганізаваны на тэрыторыі трох выратавальных станцый: „Вілейская“, „Салігорская“, „Барысаўская“ (на гарадскім пляжы) — і на 10 выратавальных пастах у 8 раёнах Мінскай вобласці», — распавёў Арцём Дядев.

Начальнік службы прывёў і сумную статыстыку: з пачатку года ў Мінскай вобласці патанулі чатыры чалавекі, адзін з іх дзіця. Трое астатніх — рыбакі.

Арцём Дзядзеў нагадаў, што 19 студзеня адзначаецца яшчэ і Дзень ратавальніка. «Я хацеў бы акцэнтаваць увагу на гэтым людзей, якія прыйдуць акунуцца ў купель. Давайце, паважаючы адзін аднаго, правядзем гэты дзень, каб усе, хто прыйшоў акунуцца, зрабілі гэта з задавальненнем, чыстай душой і намерамі і спакойна адправіліся дадому да сваіх сем’яў», — дадаў ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чаму 14 лістапада варта лічыць днём яднання?

Чаму 14 лістапада варта лічыць днём яднання?

З прапанаваных для абмеркавання дат, адна з якіх можа стаць Днём народнага адзінства — 14 лістапада.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Цялец. Тыдзень абяцае прынесці пазітыўныя тэндэнцыі ў многіх справах.