Вы тут

Жыхар Магілёва разлічваўся ў магазінах чужой банкаўскай карткай


У міліцыю звярнулася 38-гадовая магіляўчанка, у якой з раней страчанай банкаўскай карты невядомым было выкрадзена больш за 130 рублёў. Грошы былі зняты з тэрміналаў адразу ў некалькіх прадуктовых крамах горада з невялікай розніцай у часе, паведамляе МУС.


Міліцыянеры высветлілі, што да гэтага датычны 68-гадовы нідзе не працуючы магіляўчанін, які выпадкова знайшоў картку.

Замест таго, каб вярнуць чужую маёмасць у банк або паспрабаваць знайсці ўладальніцу, мужчына забраў картку і неўзабаве скарыстаўся ёй у крамах, каб аплаціць свае пакупкі.

Ён разлічыўся за спіртныя напоі, прысмакі і цыгарэты, якія пасля забраў з сабой.

- Картку, якую неўзабаве заблакавалі, ён усё ж пакінуў сабе: у надзеі, што грошы з'явіцца пасля, – адзначылі ў МУС.

Заведзена крымінальная справа.

Прэв’ю: sntch.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?