Вы тут

У Германіі хочуць стварыць «турму» для парушальнікаў каранціну


Нямецкая федэральная зямля Саксонія збіраецца стварыць ўстанову для «прымусовага размяшчэння» тых, каго неаднаразова лавілі за парушэнне карантыну па каранавірусу, паведаміла РИА Новости са спасылкай на Bild.


Для гэтых мэтаў плануецца пераабсталяваць пабудаваны ў 2017 годзе цэнтр пярвічнага прыёму бежанцаў у Дрэздэне. Як напісаў таблоід, вясной 2020-га міністр аховы здароўя Саксоніі Петра Кёпінг прапаноўвала адпраўляць парушальнікаў карантыну ў псіхіятрычныя бальніцы. Ад гэтых планаў адмовіліся, як і ад ідэй размяшчаць іх у гатэлях ці бальніцах.

Якія будуць ўмовы і кошт размяшчэння ў новай установе, не паведамляецца. Аднак тэрыторыя абгароджана плотам, назіранне будзе весці паліцыя.

У Міністэрстве па сацыяльнай абароне выданню пацвердзілі планы пераабсталяваць цэнтр. Пры гэтым «прымусовае размяшчэнне» можа пагражаць людзям, якія паўторна здзейснілі правапарушэнні.

«Парадак дзеянняў паступовы: настойлівае выкліканне, штраф, пастанова суда», — паведамілі там.

Запыт у суд павінна падаць міністэрства аховы здароўя. Пакуль такіх прэцэдэнтаў у Саксоніі не было, але ўлады хочуць падрыхтавацца.

Прэв’ю: tehnowar.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.