Нотна-навуковая бібліятэка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прадставіла рарытэтныя выданні на тэматычнай выставе «Серэнада генію» да 265-годдзя з дня нараджэння аўстрыйскага кампазітара Вольфганга Амадэя Моцарта. Пра гэта БелТА паведамілі арганізатары.
У экспазіцыі прадстаўлены кнігі, манаграфіі, а таксама артыкулы з навуковых зборнікаў і часопісаў, прысвечаныя творчасці Вольфганга Амадэя Моцарта, у тым ліку рарытэтныя выданні: праца нямецкага музыказнаўца Людвіга Ноля «Гістарычнае развіццё камернай музыкі і яе значэнне для музыканта» 1882 года выдання і «Агляд ўсеагульнай гісторыі музыкі» Ёзэфа Шлютера 1905 года.
«Вольфганг Амадэй Моцарт — адзін з найвялікшых кампазітараў у гісторыі музыкі. Яго шматгранны талент раскрыўся ва ўсіх асноўных галінах заходнееўрапейскага музычнага мастацтва. Нягледзячы на бесперапынную канцэртную дзейнасць, распачатую з шасцігадовага ўзросту, ён пакінуў шырокую творчую спадчыну. Моцарт напісаў больш за 50 сімфоній, серэнады і дывертысменты для аркестра, канцэрты, шматлікія камерна-інструментальныя і вакальна-харавыя сачыненні, а таксама больш за 20 музычна-сцэнічных твораў», — распавялі арганізатары.
Яркі творчы шлях кампазітара, абставіны яго жыцця і смерці — усё гэта многія гады прыцягвае ўвагу як даследчыкаў, біёграфаў і музычных крытыкаў, так і паэтаў, кампазітараў, кінарэжысёраў, літаратараў, філосафаў і драматургаў. «Уладальнік невычэрпнага меладычнага дару, які валодаў дасканала майстэрствам гарманічнага пісьма, Моцарт увасабляў тварэнні ў бездакорную і ясную музычную форму і здолеў пры дапамозе кампазіцыйных прыёмаў і сродкаў музычнай выразнасці свайго часу раскрыць унікальны свет чалавечых пачуццяў. Менавіта таму яго творчасць не губляе актуальнасці на працягу стагоддзяў і застаецца ўзорам філіграннасці кампазітарскай пісьма», — адзначылі арганізатары.
Пазнаёміцца з экспанатамі можна да 8 лютага.
Ці прынята ў нас дарыць «мільён алых руж» каханай?
Напярэдадні Міжнарожнага жаночага дня Белаларускі саюз жанчын і канцэрн «Беллегпрам» правялі святочнае мерапрыемства «Настрой — Вясна».
Людзі стаміліся ад лакдаўну і беспрацоўя і выходзяць на пратэсты, а надзея перамагчы пандэмію ўсеагульнай вакцынацыяй, падобна, растае на вачах: прэпараты па-ранейшаму недаступныя ўсім ахвотным і ў найбліжэйшы час сітуацыя наўрад ці зменіцца.
Іна Калечыц — першы і пакуль адзіны спецыяліст у Беларусі, які займаецца эпіграфікай.