Вы тут

У Брэсце заліваюць каткі, а на вяслярным канале ўключылі снегагенератары


Усяго ў абласным цэнтры будзе заліта восем каробак для каткоў (каля школ №№ 1, 9, 11, 16, 20, 27, 32, 33) і 12 лядовых пляцовак — паведамляе ў тэлеграм-канале старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр РАГАЧУК.


Тым часам на вяслярным канале запрацавалі машыны, якія яшчэ называюць снегагенератарамі. Працуюць снежныя пушкі ва ўсю моц, і ўжо ў выхадныя гараджанам абяцаюць паўнавартасныя трасы для катання на лыжах. Тут жа арганізаваны пракат лыж і канькоў, які адкрыты з 10 да 21 гадзіны.

Пра магчымасць пракату канькоў, лыж, і фінскіх саней паведамляе гарадскі парк культуры і адпачынку. На летняй танцавальнай пляцоўцы цяпер можна пакатацца на каньках. Нарэшце Брэст дачакаўся зімы і спяшаецца выкарыстаць усе яе выгоды.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота з тэлеграм-канала Аляксандра Рагачука

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.