Вы тут

У Магілёве падвялі вынікі конкурсу навагодніх аўтарскіх PF-паштовак.


У пачатку мінулага стагоддзя для насельніцтва гэта быў адзін з арыгінальных спосабаў павіншаваць блізкіх, зараз «пээфка» трапіла ў разрад элітарнага віду мастацтва, якое існуе ў асноўным сярод фотамастакоў. У перакладзе з італьянскай спалучэнне літр PF азначае — «на шчасце!»


Анатоль Талкачоў дэманструе лепшую «пээфку»-2021.

Асноўныя патрабаванні да «пээфкі» — гэта памер 9 × 12 або 10 × 15 сантыметраў, спецыяльны значок PF і год, які наступае. Пажадана таксама прозвішча аўтара, каб потым можна было гэты здымак з кімсьці атаясаміць. Сёння зрабіць фота не праблема, трэба яшчэ чымсьці зачапіць. Удзел у конкурсе сёлета прымала 15 аўтараў.

— Традыцыя рабіць PF-паштоўкі ў нашым магілёўскім народным фотаклубе «Вясёлка» існуе з пачатку 80-х гадоў, — адзначыла адзін з арганізатараў конкурсу магілёўскі фотамайстар і ўладальніца адной з багацейшых калекцый «пээфак» Ірына САВОСІНА. — А апошнія некалькі гадоў мы сталі ў навагоднія дні праводзіць конкурс на лепшую «пээфку». Адзін час пераможцам нават уручаліся медалі ручной работы. Але сёлетні год ва ўсіх адносінах асаблівы. Прыемна ўжо тое, што знайшліся жадаючыя папрацаваць на карысць гэтага мастацтва. У асноўным удзельнічалі работы магілёўскіх аўтараў, але былі і некалькі з Мінска і нават Масквы.

Лепшыя тры «пээфкі» вызначыліся ў ходзе адкрытага галасавання, пакуль не набралі большую колькасць балаў. Сёлета пераможцамі сталі работы вядомых магілёўскіх фотамайстроў Анатоля Мельнікава, Аляксандр Ліціна і Анатоля Талкачова.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.