Вы тут

Тры новыя станцыі мінскага метро павінны быць адкрыты ў сярэдзіне 2023 года


Тры новыя станцыі метро Зеленалужскай лініі ў сталіцы павінны ўвесці ў сярэдзіне 2023 года. Пра гэта паведаміў сёння ў ходзе прамой тэлефоннай лініі першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Дзмітрый Мікулёнак, перадае БЕЛТА.


«У гэтым годзе працягнем будаўніцтва ўжо пачатых станцый — па слуцкаму кірунку, — сказаў Дзмітрый Мікулёнак. — У бок цэнтра пакуль не плануем рухацца. Будзем працаваць дакладна па тых інвестыцыях, якія ёсць, каб завяршыць тое, што распачата».

Гаворка ідзе пра станцыі метро трэцяй, Зеленалужскай, лініі — «Аэрадромная», «Немаршанскі сад» і «Слуцкі гасцінец».

Праца ідзе па графіку і з улікам наяўнасці інвестыцый. «Каб гэтыя тры станцыі праз 2,5 года скончыць, цалкам завяршыць гэты ўчастак лініі», — удакладніў Дзмітрый Мікулёнак.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».