Вы тут

У Беларусі за 15 дзён 2021 года зарэгістравана больш за 2 тыс. галалёдных і халадовых траўмаў


У Беларусі за першыя 15 дзён 2021 года зарэгістравана больш за 2 тыс. галалёдных і халадовых траўмаў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.


Больш за ўсё выпадкаў зарэгістравана ў Магілёўскай вобласці — 483. Халадовыя траўмы дыягнаставаны у 3 пацыентаў, галалёдныя — у 480 пацярпелых. У бальніцы шпіталізаваны 49 чалавек.

Крыху менш пацярпелых было ў Віцебскай вобласці — 443 пацыенты. З халадовымі траўмамі да медыкаў звярнуліся 5 чалавек, галалёднымі — 438. У бальніцы шпіталізаваны 29 пацыентаў.

У Брэсцкай вобласці звярнуліся па медыцынскую дапамогу 163 чалавекі. Халадовыя траўмы дыягнаставаны ў 9 пацыентаў, галалёдныя — у 154. У бальніцы шпіталізаваны 25 чалавек.

У Гомельскай вобласці дапамога медыкаў спатрэбілася 142 пацыентам (у 5 халадовыя, толькі ў 137 — галалёдныя). У бальніцы трапілі 15 чалавек.

Нямала пацярпелых і ў Гродзенскай вобласці: тут зарэгістравана 259 пацыентаў. Халадовыя траўмы дыягнаставаны ў 9, галалёдныя — у 250. У бальніцы шпіталізаваны 45 чалавек.

Што тычыцца сталіцы, тут з гэтай нагоды да медыкаў звярнуліся 293 чалавекі (3 з халадовымі і 290 з галалёднымі). У бальніцы шпіталізаваны 17 чалавек. У Мінскай вобласці зарэгістраваны 270 пацыентаў — ва ўсіх галалёдныя траўмы. У бальніцы шпіталізаваны 22 чалавекі.

Мінздароўя яшчэ раз звяртае ўвагу: пры выбары адзення трэба ўлічваць умовы надвор’я. Калі траўмы пазбегнуць не ўдалося, рэкамендуецца звярнуцца ў бліжэйшы траўмапункт.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».