Вы тут

За свядомае заражэнне партнёраў ВІЧ жыхарка Лунінецкага раёна асуджаная на восем гадоў


Суд Лунінецкага раёна прызначыў пакаранне 30-гадовай жанчыне за распаўсюджванне вірусу СНІД у выглядзе пазбаўлення волі на восем гадоў — паведамляецца на сайце Вярхоўнага суда. Справа разглядалася ў закрытым рэжыме. Грамадзянка прызнаная вінаватай у распаўсюджванні небяспечнага захворвання і перадачы інфекцыі двум і больш людзям.


Летась за аналагічнае злачынства яе зямлячка, 34-гадовая жыхарка Лунінецкага раёна, атрымала 10,5 года турмы. Апошняя сем гадоў таму была папярэджаная аб недапушчальнасці неабароненых зносінаў з мужчынамі, але забарону праігнаравала, і не папярэджвала партнёраў аб сваім дыягназе. Пазней лабараторныя даследаванні пацвердзілі ў траіх пацярпелых дадатны ВІЧ-статус. Усе пацярпелыя — мужчыны ад 30 гадоў і старэйшыя.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».