Вы тут

У Віцебску створаць дрэваапрацоўчы кластар


Ёсць намер яго сфарміраваць на тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск». Пра гэта сказаў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў, звяртаючыся на сесіі аблсавета да народных выбраннікаў. Мясцовая ўлада дапаможа ў прыцягненні бюджэтных сродкаў у будаўніцтва аб’ектаў інжынерна-транспартнай інфраструктуры для вытворчасці тэхналагічнай дранкі, драўняных пліт, фанеры і мэблі літоўскай кампаніі VMG.


Цікава, што вырабам фанеры фірма займаецца больш чым сто гадоў. Знакаміты шведскі канцэрн IKEA — адзін з буйнейшых партнёраў VMG.

Магчымасць удзелу ў кластары заяўлена інвестарамі Швецыі, Іспаніі, Азербайджана, Кітая.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.