Вы тут

Конкурс дзіцячых малюнкаў на экалагічную тэматыку пройдзе ў Беларусі


Рэспубліканскі конкурс на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку стартуе 1 лютага, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, якое выступае арганізатарам.


«Конкурс праводзіцца для фарміравання экалагічнай культуры дзяцей, выхавання ў іх беражлівага стаўлення да прыроды. У ім могуць прымаць удзел выхаванцы ўстаноў дашкольнай адукацыі, навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў дзвюх узроставых групах: ад 3 да 5 гадоў і ад 6 да 10 гадоў», — расказалі ў прэс-службе.

На конкурс дапускаюцца работы, выкананыя на працягу года. Кожная з іх суправаджаецца інфармацыйным лістом удзельніка конкурсу з пазначэннем наймення ўстановы адукацыі, прозвішча, імя і ўзросту аўтара, паштовага адраса і кантактнага тэлефона. Работы прадстаўляюцца ў каляровым варыянце на лістах фарматам ад А4 да А1. «Пры разглядзе работ члены аргкамітэта ўлічваюць паўнату раскрыцця тэмы намінацыі, колькасць, выхаваўчую і грамадскую каштоўнасць, яркасць і арыгінальнасць падачы матэрыялу», — адзначылі ў Мінпрыроды.

Конкурс праводзіцца ў тры этапы. На першым (з 1 лютага па 1 сакавіка) вызначаюцца лепшыя работы на раённым і гарадскім узроўнях. На другім (з 2 сакавіка па 1 красавіка) выберуць лепшыя малюнкі на абласным узроўні. Вынікі конкурсу ў цэлым падвядуць 2 красавіка — 1 мая. У кожнай узроставай групе вызначаць тройку пераможцаў. Астатнія работы вернуць удзельнікам.

Узнагароджанне пераможцаў першага этапу конкурсу праводзяць раённыя і гарадскія арганізацыйныя камітэты, другога — абласныя, трэцяга — рэспубліканскі аргкамітэт.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».