Вы тут

Міністэрства аховы здароўя: Пачынаецца вакцынацыя медыцынскіх работнікаў Беларусі


Пачынаецца вакцынацыя медыцынскіх работнікаў Беларусі, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.


Ужо сёння ўстановы аховы здароўя атрымліваюць партыі вакцын «Спадарожнік V» для вакцынацыі медработнікаў Беларусі - тых, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі

- Перш за ўсё, плануецца прышчапіць 2 тыс. 285 медработнікаў Мінска, 3 тыс. 460 Брэсцкага рэгіёна, 3 тыс. 260 - Віцебскага, 4 тыс. 365 Гомельскага, 1 тыс. 735 Гродзенскага, 1 тыс. 610 Магілёўскага, 2 тыс. 485 Мінскай вобласці . Каля 800 доз -для медработнікаў рэспубліканскіх устаноў, – адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Там дабавілі, што практыка пачатку вакцынацыі з медыцынскіх работнікаў аналагічная такой у свеце. Міністэрства аховы здароўя размеркавала вакцыну па рэгіёнах - у залежнасці ад заявак устаноў аховы здароўя. Усе пытанні захавання холадавага ланцуга адпрацаваны, сцувярджаюць у ведамстве.

У мінулым годзе Беларусь заключыла першапачатковы кантракт на пастаўку 170 тысяч доз вакцыны «Спадарожнік V». У мінулым годзе былі атрыманы некалькі невялікіх партый вакцын «Спадарожнік V», а напярэдадні Новага года — партыя ў 20 тысяч доз. Дадзеная партыя расійскай вакцыны «Спадарожнік V» прайшла кантроль якасці.

Даследаванні праводзіла выпрабавальная лабараторыя, зарэгістраваная ў Нацыянальнай сістэме акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь.

У першым квартале 2021 года патрэбу ў вакцыне «Спадарожнік V» плануюць закрываць магутнасцямі айчынных фармвытворцаў.

Прэв’ю: miorycrb.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».