Праблемы з падачай цяпла ў жылыя дамы ў сталічным мікрараёне Новая Баравая ліквідаваны, інфармуе абслугоўваючая арганізацыя «А-100 Камфорт» у сваім Telegram-канале.
Аднак на дадзены момант паказчыкі тэмпературы і ціску цепланосьбіта на ўводах ў будынкі не адпавядаюць тэмпературнаму графіку, які зацверджаны ДП «Мінрайцепласетка», таму некаторы час у кватэрах можа назірацца ваганне ступені нагрэву сістэм ацяплення.
«Спадзяемся, у бліжэйшы час паказчыкі цеплазабеспячэння будуць адноўлены ў поўным аб’ёме і цяпло больш не пакіне Новую Баравую», — адзначыла кампанія.
Прэв’ю: korrespondent.net
Іна Калечыц — першы і пакуль адзіны спецыяліст у Беларусі, які займаецца эпіграфікай.
Як выхаваць з дзіцяці добрага тэнісіста?
«Хто сустрэўся быў са мною, Дакрануўся раз ці два, Дык той ведае ўжо, хто я:
У савецкія часы гандаль прапаноўваў пакупніку абмежаваны асартымент хлебабулачных вырабаў. У 1980-я нават у буйных крамах было ўсяго 3-4 найменні хлеба.