Вы тут

Студэнтка Алена Грэчная: Толькі ад нас залежыць, як мы будзем жыць надалей


— Усебеларускі народны сход — гэта пляцоўка, якая спрыяе празрыстасці ў развіцці беларускай палітыкі. Удзел у ім дае магчымасць падзяліцца ўласнымі меркаваннямі па многіх пытаннях, — так лічыць студэнтка пятага курса Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Біялогія (па напрамках)» Алена Грэчная. 21-гадовая дзяўчына — адна з дэлегатаў ад Брэсцкай вобласці на VI Усебеларускі народны сход, вылучаны Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі.


— Для мяне сапраўдны гонар — быць датычнай да такой падзеі. Як прадстаўнік моладзі, бачу для сябе магчымасць паўплываць на рашэнне важных пытанняў развіцця сваёй краіны, сваёй вобласці. Сёлета заканчваю навучанне ва ўніверсітэце і адной з самых актуальных тэм на дадзены момант лічу скарачэнне працоўных месцаў у маленькіх гарадах і асабліва ў сельскай мясцовасці. Упэўнена, што развіццё сялянска-фермерскай гаспадаркі і індывідуальнага прадпрымальніцтва можа дапамагчы выправіць гэтую сітуацыю. 

Алена Грэчная — старшыня Маладзёжнага парламента Пінска, уваходзіць у склад Маладзёжнага парламента Брэста, да нядаўняга часу займала пасаду кіраўніка Каардынацыйнага савета і старшыні Студэнцкага савета біятэхналагічнага факультэта свайго ўніверсітэта, уваходзіла ў склад Грамадзянскага Рэспубліканскага Студэнцкага Савета пры міністры адукацыі. Акрамя таго, дзяўчына — пераможніца рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года—2019» у ПалесДУ, а таксама «Студэнт года—2019» online Брэсцкай вобласці, прымала ўдзел у шматлікіх адкрытых дыялогах БРСМ, двойчы была запрошана на Прэзідэнцкі баль, удзельнічала ў адкрыцці рэспубліканскага свята — Маладзёжнай сталіцы — у Оршы і Пінску. Акрамя таго, актыўна займаецца валанцёрскай дзейнасцю, з’яўляецца членам Беларускага Грамадства Краснага Крыжа пры ПалесДУ. 

— Якой будзе будучыня Беларусі, наколькі грамадства будзе інтэлігентным, адукаваным, шмат у чым залежыць ад маладога пакалення. Наша краіна багатая традыцыямі, і разам з тым яна хуткімі крокамі рухаецца наперад. Упэўнена, толькі ад нас залежыць тое, як мы будзем жыць надалей. Правядзенне VI Усебеларускага народнага сходу пасадзейнічае вырашэнню назапашаных у грамадстве пытанняў. Мы павінны падвесці пэўныя вынікі і зрабіць высновы на кожным этапе развіцця за апошні перыяд часу, вызначыць напрамкі развіцця беларускай эканомікі і сацыяльнай сферы.

Дар’я ШЛАПАКОВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?