Вы тут

На Гомельшчыне ў в. Лапаціна нарэшце ачысцілі пляцоўку па перапрацоўцы адходаў


Пляцоўка па перапрацоўцы прамысловых адходаў, на якую наракалі мясцовыя, поўнасцю ачышчана.


Вы­твор­чая пля­цоў­ка ААТ «Уты­лi­за­тар».

Аб падрабязнасцях рэзананснай гісторыі «Звязда» пісала раней.

ТАА «Утылізатар» на ўскраіне вёскі Лапаціна (у 70 метрах ад жылых дамоў) арганізавала складаванне і перапрацоўку больш за 60 тысяч тон будаўнічых адходаў. Работа прадпрыемства вялася не толькі ў рабочыя, але і ў выхадныя дні, а таксама ў начны час. Усё гэта стварала неспрыяльныя ўмовы для жыцця людзей у населеным пункце. Кардынальна вырашыць праблему дапамаглі суладныя дзеянні органаў дзяржкантролю, Гомельскага аблвыканкама і абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

— У 2020 годзе, у сувязі са зваротамі ў дзяржаўныя органы грамадзян са скаргамі пра пагаршэнне ўмоў пражывання ў вёсцы Лапаціна Гомельскага раёна з-за дзейнасці ТАА «Утылізатар», КДК была ініцыявана праверка названага прадпрыемства, — адзначыў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці Аляксандр Атрошчанка.

У выніку праверкі дзейнасці прадпрыемства былі ўстаноўлены парушэнні прыродаахоўнага, санітарнага, зямельнага і падатковага заканадаўства. ТАА «Утылізатар» і яго службовыя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці на агульную суму больш за 130 тысяч рублёў. Акрамя таго прадпрыемству прад’яўленыя позвы аб кампенсацыі шкоды (на агульную суму больш за 50 тысяч рублёў), нанесенай навакольнаму асяроддзю.

Між тым, як адзначаецца, 22 кастрычніка 2020 года Гомельскім аблвыканкамам было прынята рашэнне аб навядзенні парадку ў сферы перапрацоўкі будаўнічых адходаў у рэгіёне. Яно прадугледжвала ў тым ліку вызваленне пляцоўкі ў вёсцы Лапаціна да 31 снежня 2020 года. Пры гэтым, КДК Гомельскай вобласці было ўстаноўлена, што выкананне дадзенага пункта знаходзіцца пад пагрозай зрыву.

— Па ініцыятыве Камітэта дзяржкантролю вобласці Гомельскім аблвыканкамам і іншымі зацікаўленымі службамі прыняты дадатковыя рашэнні па пошуку пляцовак, якія адпавядаюць патрабаванням заканадаўства, для складавання прадукцыі перапрацоўкі адходаў, а таксама павелічэння колькасці аўтатранспарту для яе перавозкі, — звярнуў увагу кіраўнік Камітэта дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота з архіва аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.