Вы тут

Саўмін зацвердзіў план работы на I паўгоддзе


План работы Савета Міністраў і Прэзідыума Саўміна на I паўгоддзе 2021 года зацверджаны пастановай урада ад 16 студзеня 2021 года № 15, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


Фота: БелТА.

На пасяджэннях Саўміна будуць разглядаць вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі за 2020 год і за I квартал 2021-га.

Прэзідыум Саўміна будзе абмяркоўваць працаўладкаванне грамадзян і схаваныя ад падаткаабкладання даходы фізічных асоб, развіццё цукровай і ільняной галін, супрацьдзеянне незаконнаму абароту наркотыкаў, праблемы пры рэалізацыі дырэктыў «Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі» і «Аб прыярытэтных кірунках развіцця будаўнічай галіны».

Гаворка будзе ісці пра гатоўнасць сельгасарганізацый да веснавых палявых работ, выніках аказання арганізацыям дзяржпадтрымкі ў 2020 годзе і выкананні ўмоў яе прадастаўлення.

Чыноўнікі вывучаць эфектыўнасць мер па паскоранаму сацыяльна-эканамічнаму развіццю 11 гарадоў з колькасцю насельніцтва 80 тыс. чалавек і больш, вынікі фінансавага аздараўлення АПК, рэалізацыю дзяржпраграм.

На разгляд Прэзідыума Саўміна вынесуць канцэптуальныя асновы прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2022 год і на перыяд да 2024 года, напрамкі бюджэтна-фінансавай і падатковай палітыкі Беларусі на 2022 год і сярэднетэрміновую фінансавую праграму на 2022-2024 гады.

У I паўгоддзі ва ўрадзе таксама будуць абмяркоўваць дыверсіфікацыю экспарту, імпартазамяшчэнне і прапановы па павышэнню яго эфектыўнасці.

БелТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.