Урад прызначыў прадстаўнікоў дзяржавы ў органах кіравання гаспадарчых таварыстваў. Адпаведную пастанову Саўміна ад 15 студзеня 2021 года № 13 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Намеснік прэм’ер-міністра Юрый Назараў будзе прадстаўляць дзяржаву ў органах кіравання Мінскага трактарнага завода, старшыня Белстата Іна Мядзведзева — у авіякампаніі «Белавія».
Першы намеснік міністра прамысловасці Сяргей Гунько прызначаны прадстаўніком на Магілёўскім заводзе ліфтавага машынабудавання, намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Святлана Гурына — на ААТ «Магілёўхімвалакно», намеснік старшыні «Белнафтахіма» Віталь Мілевіч — на ААТ «Полацк-Шкловалакно», першы намеснік старшыні канцэрна «Беллегпрам» Віталь Дзядзінец — на «Магатэкс».
Ці прынята ў нас дарыць «мільён алых руж» каханай?
Напярэдадні Міжнарожнага жаночага дня Белаларускі саюз жанчын і канцэрн «Беллегпрам» правялі святочнае мерапрыемства «Настрой — Вясна».
Людзі стаміліся ад лакдаўну і беспрацоўя і выходзяць на пратэсты, а надзея перамагчы пандэмію ўсеагульнай вакцынацыяй, падобна, растае на вачах: прэпараты па-ранейшаму недаступныя ўсім ахвотным і ў найбліжэйшы час сітуацыя наўрад ці зменіцца.
Іна Калечыц — першы і пакуль адзіны спецыяліст у Беларусі, які займаецца эпіграфікай.