Вы тут

Саміт G7 пройдзе ў чэрвені на паўвостраве Корнуэл


Вялікабрытанія правядзе саміт Групы сямі (G7) з 11 да 13 чэрвеня ў курортным мястэчку Карбіс-Бэй на Атлантычным узбярэжжы паўвострава Корнуэл. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным паведамленні канцылярыі прэм’ер-міністра Злучанага Каралеўства Борыса Джонсана, піша ТАСС.


На сустрэчу лідараў Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Канады, ЗША, Францыі, Японіі і Еўрасаюза будуць запрошаны кіраўнікі Аўстраліі, Індыі і Паўднёвай Карэі. Як адзначаецца ў камюніке ўрада Вялікабрытаніі, краіны, якая старшынствуе ў 2021 годзе ў нефармальным аб’яднанні сямі эканамічна развітых дзяржаў свету, на сустрэчы лідары G7 абмяркуюць такія сумесныя праблемы, як пандэмія каранавіруса і кліматычныя змены. Яны таксама падымуць тэму ўсеагульнага доступу насельніцтва да бесперашкоднага гандлю, пераваг тэхналагічнага прагрэсу і навуковых адкрыццяў.

«Прэм’ер-міністр мае намер выкарыстоўваць „сямёрку“ для актывізацыі супрацоўніцтва паміж дэмакратычнымі і тэхналагічна прасунутымі краінамі свету. З гэтай мэтай ён запрасіў лідараў Аўстраліі, Індыі і Паўднёвай Карэі прыняць удзел у сустрэчы ў якасці гасцей, каб павысіць ўзровень ведаў і досведу за сталом. Разам 10 лідараў ўяўляюць больш за 60% насельніцтва, якое жыве ў дэмакратычных краінах», — гаворыцца ў заяве.

Прэв’ю: idntimes.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.