Вы тут

Ваўкавыскае трыо. Магія старых фотаздымкаў...


Гады тры таму хадзіў па старым Ваўкавыску, у раёне закінутых казармаў, у якіх хто і калі толькі не жыў. Блукаў, бадзяўся і наткнуўся на касцяк старога, даваеннага яшчэ вагончыку, прыстасаванага пад асабістую аўтамайстэрню. Але гэта была знаходка! Колаў ўжо не было, але сам корпус з усімі яго чыгуначнымі прыладамі, клямкамі, стойкамі, замкамі... Стаіць! Помнік ваўкавыскім чыгуначнікам усіх часоў. Ацалеў цудам, не згарэў, не разабралі... Хадзіў вакол, хадзіў, засняў з усіх бакоў. Шкада, з сабой не павязеш... Хай стаіць. Можа, яшчэ столькі пратрымаецца на радасць адкрывальнікаў нечаканай даўніны.


Дома перабіраў старыя архіўныя здымкі, звязаныя з пачаткам вайны ў Беластоцкім выступе. І раптам выпаў гэты фотаздымак: тры байцы на фоне вельмі знаёмага мне вагончыка ўладкаваліся з гітарай, балалайкай і гармонікам. Тры, аднак. Сядзяць і ўсміхаюцца, не адчуваючы падпаўзаючай вайны, гібелі сваёй не адчуваючы... Адшукаў свой здымак. Супаставіў, сумясціў... Ды амаль адно і тое ж... Нічога неймавернага ў тым, што байцы сядзяць на тым жа самым фоне. Не. Сядзяць, усміхаюцца. І нават прозвішчы іх выпалі: «У цэнтры чырвонаармеец 58-га чыгуначнага палка войскаў НКУС Ільін Барыс Мікалаевіч (знік без вестак у 1941 годзе). Справа — яфрэйтар Косцін Аляксей Мікітавіч, трапіў у палон (выжыў у палоне і вярнуўся дадому). Злева сяржант Пілегін (імя, імя па бацьку і лёс невядомыя)».

Чым яны тут займаліся? Так, ахоўвалі станцыю, мост, вадакачку, стрэлачную гаспадарку. Напэўна, былі прыпісаны да якога-небудзь бронецягніка.

Тры чалавечыя цені прамільгнулі і засталіся на фоне вагончыка. Але з імёнамі і лёсамі, з тварамі — ужо не цені. Яны, вядома ж, ніколі ўжо не вярнуліся, ні ў Ваўкавыск, ні ў Беласток... Але засталася радасць ад гэтай выпадковай неймавернай сустрэчы. Элегія, аднак…

Мікалай ЧАРКАШЫН

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.