Вы тут

«Каласавіны»: працяг гісторыка-літаратурных росшукаў


Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь выдаў чарговы зборнік «Каласавіны». Гэтым разам у кнігу ўвайшлі матэрыялы XXXIV навуковай канферэнцыі, прысвечанай актуальным праблемам захавання помнікаў драўлянага дойлідства і 100-годдзю вяртання народнага паэта Беларусі Якуба Коласа на радзіму пасля заканчэння Першай сусветнай вайны. Канферэнцыя прайшла напрыканцы 2020 года. Зборнік выдадзены ТАА «Альфа-кніга». Наклад выдання — 100 асобнікаў. Укладальнік — Ірына Міхайлаўна Казловіч.


У зборніку прадстаўлены тэксты дакладаў, выступленняў, навуковых артыкулаў альбо іх тэзісы, аўтарамі якіх з’яўляюцца загадчык навукова-асветніцкага аддзела Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, старшыня Рэспубліканскага савета Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч, загадчык кафедры тэхналогіі дрэваапрацоўчых вытворчасцяў Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, кандыдат тэхнічных навук Ігар Бажэлка, дацэнт кафедры польскай філалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Анатоль Брусевіч, старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры XX і XXI стст. філіяла «Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы» ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі», кандыдат філалагічных навук Таццяна Вабішчэвіч, загадчык філіяла «Музей беларускага кнігадрукавання» Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка Славіна Гаўрылава, вядучы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Іван Дубовік, намеснік дырэктара НДПВРУП «Белжылпраект», старшыня грамадскага аб’яднання «Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне рэстаўратараў» Міхаіл Жых, дактарант ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі», кандыдат гістарычных навук Леанід Калядзінскі, скульптар, член Беларускага Саюза мастакоў Валерый Калясінскі, старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Аляксандр Крыжэвіч, дацэнт кафедры тэхналогіі дрэваапрацоўчых вытворчасцяў Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, кандыдат тэхнічных навук Алег Леановіч, намеснік старшыні Рэспубліканскага савета добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Юрый Меляшкевіч, галоўны захавальнік Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, кандыдат сацыялагічных навук Васіліна Міцкевіч, навуковы супрацоўнік філіяла «Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы» ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі» Вера Міцкевіч, старшыня грамадскага аб’яднання «Дзіцячы фонд духоўнага і культурнага адраджэння “Сакавік”» Марыя Міцкевіч, намеснік дырэктара ТАА «Інжэліт», магістр тэхнічных навук Уладзімір Міцлер, навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Вольга Наважылава, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Юлія Назаранка, дырэктар ЧУП «Неф-праект», член праўлення грамадскага аб’яднання «Беларускі камітэт “ICOMOS”», кіраўнік аддзялення НП «Росрэгіёнрэстаўрацыя» па Паўднёвай федэральнай акрузе Расіі, дырэктар ТАА «Навукова-праектнае аб’яднанне архітэктуры, горадабудаўніцтва і дызайну» Сяргей Сена, аспірантка Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі», магістр філалагічных навук Вікторыя Смолка, вучоны сакратар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі», кандыдат філалагічных навук Анатоль Трафімчык, начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Наталля Хвір, старшы навуковы супрацоўнік, дактарант ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі», кандыдат філалагічных навук Жанна Шаладонава, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі», кандыдат філалагічных навук Ігар Шаладонаў.

Такі шырокі ўдзел прадстаўнікоў розных грамадскіх, навукова-даследчых, навукова-практычных адукацыйных устаноў у «Каласавінах» 2020 года сведчыць, што музей становіцца сапраўдным эпіцэнтрам літаратурнага музеязнаўства. На канферэнцыі працавалі дзве секцыі: «Захаванне, музеефікацыя і ўстойлівае развіццё помнікаў драўлянага дойлідства» і «Коласазнаўства ў XXI стагоддзі». Варта заўважыць, што шэраг дакладаў з’явіліся адлюстраваннем прысутнасці творчасці Якуба Коласа ў кантэксце сусветнай культуры і літаратуры («Літаратурна-крытычная рэцэпцыя зборніка “Песні жальбы” Якуба Коласа ва Украіне» Т. Вабішчэвіч; «“Новая зямля” Якуба Коласа і “Забіць перамсешніка” Харпер Лі: дарослы свет дзіцячымі вачыма» І. Дубовіка; «Якуб Колас – Артур Бартэльс: пераемнасць традыцый» А. Трафімчыка; «Прысутнасць Якуба Коласа на румынскіх землях падчас Першай сусветнай вайны» А. Крыжэвіча; «Эміграцыйная газета “Беларус” пра Якуба Коласа» М. Міцкевіч).

Можна смела лічыць, што зборнік «Каласавіны» сведчыць: навуковая канферэнцыя ў 2020 годзе ўдалася. Пандэмія не перашкодзіла развіццю коласазнаўства. Будзем чакаць здабыткаў у галіне коласазнаўства ў 2021 годзе.

Кастусь ХАДЫКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».