Вы тут

У Даніі выявілі 283 выпадка заражэння «брытанскім» штамам каранавіруса


Дацкі Дзяржаўны інстытут па барацьбе з інфекцыйнымі захворваннямі паведамляе аб 283 выпадках заражэння новым варыянтам каранавіруса, які раней быў выяўлены ў Вялікабрытаніі, піша ТАСС.


У суботу паведамлялася аб 256 інфіцыраваных гэтым штамам. Пры гэтым урачы адзначаюць, што аналіз узораў так званага брытанскага штаму займае больш часу, і таму ёсць некаторае адставанне ў дадзеных. Акрамя таго, у суботу інстытут пацвердзіў першы выпадак інфікавання грамадзяніна Даніі «паўднёваафрыканскай» разнавіднасцю каранавіруса.

Колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння новым каранавірусам у Даніі ўзрасла да 189 088, колькасць ахвяр складае 1 775.

Урад на фоне росту новых выпадкаў заражэння абвясціў аб забароне збірацца групамі больш за пяць чалавек, а таксама аб неабходнасці нашэння масак ва ўсіх грамадскіх месцах і забароне на продаж алкаголю пасля 22:00 па мясцовым часе. Усе дацкія муніцыпалітэты зачынілі свае рэстараны, бары, кінатэатры, тэатры, трэнажорныя залы, гандлёвыя цэнтры і цырульні. Улады падоўжылі абмежавальныя меры да пачатку лютага.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.