Вы тут

Беларускія навучэнцы заваявалі 6 дыпломаў на алімпіядзе па праграмаванні


Тры каманды ліцэістаў БДУ і тры каманды з Гомельшчыны заваявалі дыпломы рознай вартасці на Усерасійскай каманднай алімпіядзе школьнікаў па праграмаванні. Спаборніцтвы прайшлі ў анлайн-фармаце з дыстанцыйным кантролем.


Дыпломам другой ступені ўзнагароджана каманда Ліцэя БДУ «Ліліпуты інфарматыкі». Дыпломы трэцяй ступені прысуджаны зборным «LyceumBSU5 Notxxx»  і «Otryad Lapochek».

Усяго ўдзельнікамі сталі 306 каманд з 11 краін: Расіі, Казахстана, Беларусі, Украіны, Таджыкістана, Грузіі, Арменіі, Кыргызстана, Азербайджана, Узбекістана і Латвіі. Беларусь на конкурсе прадставілі 18 зборных з Мінска, Мазыра, Гомеля, Магілёва, Гродна, Віцебска, Брэста, Бабруйска і Лунінца. Па выніках спаборніцтваў на рахунку беларусаў — шэсць дыпломаў. Дыплом першай ступені заваявалі выхаванцы Клуба юных пажарных з Мазыра. На рахунку гомельскіх навучэнцаў яшчэ два дыпломы трэцяй ступені.

Згодна з умовамі конкурсу, камандам за пяць гадзін неабходна было вырашыць 12 задач па праграмаванні, выкарыстоўваючы адзін камп’ютар. Дыпломы першай ступені прысуджаліся за правільнае рашэнне васьмі і больш задач, другой ступені — за сем, трэцяй — за выкананне пяці і шасці заданняў.

Арганізатарам Усерасійскай каманднай алімпіяды школьнікаў па праграмаванні выступае Санкт-Пецярбургскі нацыянальны даследчы ўніверсітэт інфармацыйных тэхналогій, механікі і оптыкі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.