Вы тут

Дзмітрый Піневіч: Захоўваецца тэндэнцыя да зніжэння захваральнасці на пнеўманію


Тэндэнцыя да зніжэння захваральнасці на пнеўманію захоўваецца, паведаміў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч ў праграме «Тыдзень» на тэлеканале СТБ.


Фота БЕЛТА

«Мы з задавальненнем канстатуем, што і да надыходу святаў, і цяпер захоўваецца тэндэнцыя па досыць значнае зніжэнне выпадкаў фіксацыі захваральнасці на пнеўманію. Гэтая тэндэнцыя даволі ўстойлівая. Аднак з пачатку або сярэдзіны лютага мы можам убачыць іх невялікі рост, таму што ў гэты час назіраецца традыцыйнае павелічэнне сезонных захворванняў, звязаных з грыпам і іншымі захворваннямі гэтай групы, — сказаў Дзмітрый Піневіч. — У сваю чаргу, гэты рост можа быць згладжаны, бо больш за 40% насельніцтва было своечасова прышчэплена супраць грыпу. Прычым нікога не трэба было ўпрошваць, залішне інфармаваць — усе ішлі прышчапляцца самастойна».

Кажучы пра вакцынацыю супраць каранавіруса, міністр адзначыў, што падпісаны кантракт на 170 тысяч вакцын «Спадарожнік V».

«Гэта першая партыя вакцын, якая да нас паступіла. Яна адпаведным чынам разбіта на некалькі дробных партый. Да новага года паступіла 20 тысяч вакцын, была пройдзеная праверка якасці іх бяспекі. Зараз мы працягваем прышчапляць медыцынскіх работнікаў. Чакаем, што ў бліжэйшы час паступіць наступная партыя, і вакцынаваць пачнуць і педагогаў. У I квартале гэтага года мы павінны выпусціць ужо пад беларускім брэндам вакцыну «Спадарожнік V» сумесна з расійскімі калегамі на магутнасцях айчыннага фармпрадпрыемствы «Белмедпрэпараты», — растлумачыў ён.

На пытанне, калі любы жадаючы зможа атрымаць вакцыну, Дзмітрый Піневіч адказаў: «Я думаю, гэта будзе магчыма прыкладна з красавіка: калі мы скончым вакцынаваць уразлівыя і кантраляваныя групы насельніцтва (медработнікі, педагогі, супрацоўнікі транспарту, гандлю, работнікі СМІ), тады пачнем працаваць і па іншых групах».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Даведаліся, колькі каштуе букет на 8 Сакавіка

Даведаліся, колькі каштуе букет на 8 Сакавіка

Ці прынята ў нас дарыць «мільён алых руж» каханай?

Грамадства

Настрой цудоўнай і лёгкай вясны стварылі ў гандлёвым цэнтры «Сталіца»

Настрой цудоўнай і лёгкай вясны стварылі ў гандлёвым цэнтры «Сталіца»

Напярэдадні Міжнарожнага жаночага дня Белаларускі саюз жанчын і канцэрн «Беллегпрам» правялі святочнае мерапрыемства «Настрой — Вясна».

У свеце

Каменданцкія часы. Чым падаграецца глабальная пратэсная хваля?

Каменданцкія часы. Чым падаграецца глабальная пратэсная хваля?

Людзі стаміліся ад лакдаўну і беспрацоўя і выходзяць на пратэсты, а надзея перамагчы пандэмію ўсеагульнай вакцынацыяй, падобна, растае на вачах: прэпараты па-ранейшаму недаступныя ўсім ахвотным і ў найбліжэйшы час сітуацыя наўрад ці зменіцца.

Грамадства

«Тут быў...» Што пісалі пяцьсот гадоў таму на сценах і камянях

«Тут быў...» Што пісалі пяцьсот гадоў таму на сценах і камянях

Іна Калечыц — першы і пакуль адзіны спецыяліст у Беларусі, які займаецца эпіграфікай.