20 студзеня а 17-й гадзіне ў «Акадэмкнізе» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 72) пройдзе прэзентацыя новага рамана Людмілы Рублеўскай «Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі», які выйшаў у свет у Выдавецкім доме «Звязда» напрыканцы 2020 года. Гэты твор — шостая па ліку кніга ў цыкле раманаў пра Пранціша Вырвіча.
У рамане вядомай авантурна-прыгодніцкай сагі, дзеянне якой адбываецца ў XVIII стагоддзі, мы зноў сустракаемся з улюбёнымі героямі — адважным шляхціцам Пранцішам Вырвічам і вучоным доктарам Баўтрамеем Лёднікам. Іх уцягваюць у палітычныя інтрыгі апошніх гадоў існавання Рэчы Паспалітай. Героям даводзіцца абараняць камень з кароны Карла Вялікага, вандраваць па падземнай рацэ, ажыўляць механічнага шахматыста, удзельнічаць у страшнай гульні Святога Пятра і пазнаёміцца з Чорнай Меланхоліяй.
Кніга лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі Людмілы Рублеўскай выйшла ў серыі «Святло мінуўшчыны», у якой раней «Звязда» выпусціла гістарычныя творы Уладзіміра Караткевіча, Алега Ждана, Зінаіды Дудзюк, Барыса Косціна, Анатоля Бутэвіча, Леаніда Дайнекі…
На прэзентацыі ў «Акадэмкнізе» усе жадаючыя змогуць набыць кнігу з аўтографам пісьменніцы.
Мікола БЕРЛЕЖ
Прэв’ю: depositphotos.com
Сідаравічы — невялікі аграгарадок паміж Магілёвам і Быхавам. Менавіта тут знаходзіцца вядомая ў Магілёўскім раёне фермерская гаспадарка Сяргея Куцанава.
Аб прыярытэтах у адукацыі, вопыце работы ва ўмовах пандэміі каранавіруса і ідэалагічным складніку ў выхаванні мы задалі пытанні міністру адукацыі нашай краіны Ігару Карпенку.
Дом №76 па вул. Валгаградскай у Мінску быў прызнаны аварыйным яшчэ ў нулявых.
На VІ Усебеларускім народным сходзе тэме развіцця Мінска на наступныя пяць гадоў было аддадзена шмат увагі.