Вы тут

Тэмпература паветра ў Беларусі ў мінулыя суткі была на 10-18 градусаў ніжэй за норму


У мінулыя суткі тэмпература паветра ў Беларусі была на 10-18 градусаў ніжэй за кліматычную норму, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


«У мінулыя суткі ў Беларусі назіралася вельмі халоднае надвор’е з сярэднясутачнай тэмпературай паветра на 10-18 градусаў ніжэй за кліматычную норму. Тэмпература паветра ўдзень 17 студзеня склала 14-21 градус ніжэй за нуль. У ноч на 18 студзеня ў асноўным было 23-28 градусаў марозу, месцамі па краіне паветра астуджалася да мінус 19-22 градусаў. Пераважна па паўднёва-ўсходніх раёнах краіны прайшоў невялікі снег. па апошніх дадзеных, на большай частцы тэрыторыі назіраецца снежнае покрыва вышынёй ад 7 да 28 см», - сказалі ў Белгідрамеце.

Па дадзеных метэаролагаў, у беларускай сталіцы ў ноч на 18 студзеня слупок тэрмометра апускаўся да адзнакі ў 25 градусаў марозу. У Віцебску было мінус 25,1, Гродне — мінус 22,4, Магілёве — мінус 20,6 градуса. Вельмі холадна было і на поўдні Беларусі. Тэмпература паветра ў Брэсце і Гомелі зніжалася да 21,6 і 21,5 градусаў марозу адпаведна.

Прэв’ю: 4s-info.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».