Вы тут

«Трэба шукаць новыя пункты росту, каб рухацца далей»


Юлія РАГАШЧУК, намеснік загадчыка арганізацыйна-кадравай работы Брэсцкай абласной арганізацыі ГА «БРСМ», член Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь:


— Сёння арганізацыя дыскусійных пляцовак, з майго пункту гледжання, дазволіла згуртаваць народ нашай краіны. Разглядаюцца розныя пытанні, якія тычацца ўсіх сфер жыццядзейнасці. Немалаважны той факт, што гэтыя дыскусіі тычацца будучыні Беларусі. Бо розныя па сваёй прафесійнай дзейнасці, меркаваннях і поглядах людзі аб’ядноўваюцца для прыняцця адзінага рашэння ў развіцці дзяржавы на бліжэйшую пяцігодку.

Мне цікава далейшае развіццё дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, якія будуць змены і дапаўненні. Відавочна, што ўжо нямала робіцца ў гэтым кірунку, але трэба шукаць нейкія новыя пункты росту, каб рухацца далей.

На VI Усебеларускім народным сходзе я буду ўпершыню. Гатовая быць актыўным удзельнікам дыялогу, прапаноўваць канструктыўныя ідэі на карысць нашага грамадства.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.