Вы тут

Беларуска-расійскае вучэнне «Захад-2021» пройдзе з 10 па 16 верасня


Беларуска-расійскае стратэгічнае вучэнне «Захад-2021» пройдзе з 10 па 16 верасня. Пра гэта паведаміў журналістам міністр абароны Віктар Хрэнін.


«У аснову задумы сумеснага стратэгічнага вучэння лёг адзін з магчымых варыянтаў эскалацыі ваенна-палітычнай абстаноўкі супраць умоўнай дзяржавы, — расказаў Віктар Хрэнін. — Вучэнні плануецца правесці цягам сямі сутак з 10 па 16 верасня. Па прапанове нашых расійскіх калег вучэнне пройдзе на тэрыторыі дзвюх краін, што нам дазволіць адпрацаваць пытанні выкарыстання рэгіянальнай групоўкі войскаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі і вядзення армейскіх аперацый».

Падчас «Захаду-2021» будуць таксама адпрацаваныя пытанні выкарыстання сумесных штурмавых груп на ўрбанізаванай тэрыторыі, будзе дадзена ацэнка новым і мадэрнізаваным узорам ваеннай спецыяльнай тэхнікі, якая паступіла на ўзбраенне, дадаў міністр.

«У нас будзе магчымасць абмяняцца і атрымаць баявы вопыт расійскіх калег, які павялічваецца, і які потым можна будзе выкарыстоўваць для ўдасканалення форм і спосабаў выкарыстання нашых Узброеных сіл», — падсумаваў Віктар Хрэнін. 

Ён адзначыў, што расійска-беларускія вучэнні будуць адлюстроўваць адзінства поглядаў абаронных ведамстваў абедзвюх краін на забеспячэнне ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?