Вы тут

Якасць уборкі снегу ў сталічных дварах правераць дадаткова


Якасць уборкі снегу ў сталічных дварах правераць дадаткова, паведамляе тэлеграм-канал «Мінск. Афіцыйна»


На аператыўнай нарадзе ў Мінскім гарвыканкаме першы намеснік старшыні Дзмітрый Мікулёнак даручыў дадаткова абследаваць дваровыя тэрыторыі на прадмет якасці ўборкі снегу і наледзі, а таксама ліквідаваць усе наяўныя недапрацоўкі да пацяплення, якое прагназуецца ў другой палове тыдня.

За апошні тыдзень санслужба горада праверыла 1400 тэрыторый і аб'ектаў, на 12% з іх адзначана несвоечасовая ўборка снегу. Сярод антылідараў - таварыствы ўласнікаў (недахопы выяўлены ў 21% ад усіх правераных МС) і аб'екты гандлю (18%). Да парушальнікаў ужытыя штрафныя санкцыі.

Сталічныя дарожныя службы больш увагі нададуць ўборцы снегу на вуліцах сядзібнай забудовы. Спецыялісты ДВА «Гаррамаўтадар» праінспектавалі 145 вуліц і выявілі недахопы ва ўборцы снегу на 55 з іх. Акрамя прыватнага сектара, ёсць недапрацоўкі ў ачыстцы крайніх правых палос праезнай часткі, а таксама адзінкавыя выпадкі няякаснай уборкі прыпынкаў грамадскага транспарту і зон пешаходных пераходаў.

Прэв’ю: dybles.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.