Вы тут

Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ


У гонар памятнай даты ў ВНУ аб’яўлены конкурс творчых праектаў «Маё ўспрыманне асобы і творчасці Івана Шамякіна». Канкурсантам прапануецца прарэкламаваць любы твор аўтара ў форме прэзентацыі або буктрэйлера, а таксама прачытаць урывак з любога твора пісьменніка, запісаўшы выступ на відэа. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і магістранты ўсіх факультэтаў Белдзяржуніверсітэта. Для гэтага ім неабходна адправіць свае работы да 18 лютага на электронную пошту kbellitikult@mail.ru. У склад журы ўвойдуць дачка пісьменніка Таццяна і яго ўнучкі Марыя і Славяна Шамякіны. Аўтараў найлепшых работ узнагародзяць кнігамі пісьменніка.


У дзень нараджэння Івана Шамякіна 30 студзеня на Адукацыйным партале БДУ студэнты філалагічнага факультэта атрымаюць доступ да біяграфічных матэрыялаў пісьменніка. У калекцыю ўвойдуць фатаграфіі з сямейнага архіва, прадастаўленыя сваякамі, адзін дакументальны і пяць мастацкіх фільмаў па матывах твораў пісьменніка.

Асноўнае мерапрыемства — Рэспубліканскі адкрыты навукова-практычны семінар «Іван Шамякін — пісьменнік, акадэмік, грамадскі дзеяч» — пройдзе 18 лютага. Літаратуразнаўцы, філолагі, студэнты, магістранты, аспіранты з Беларусі і Украіны абмяркуюць шматграннасць асобы і творчай спадчыны пісьменніка, яе жанравую і тэматычную разнастайнасць, мову і стыль твораў, а таксама перакладчыцкую дзейнасць. Семінар пройдзе ў дыстанцыйным фармаце, па яго выніках падрыхтуюць зборнік навуковых матэрыялаў. Электронная версія будзе даступная на сайце «Народныя паэты І пісьменнікі Беларусі».

Таксама на філалагічным факультэце БДУ пройдзе кніжная выстаўка «Сапраўдны савецкі класік». На ёй прадставяць 16 аўтарскіх кніг Івана Шамякіна і пяць біяграфічных на рускай і беларускай мовах.

Арганізатарам мерапрыемстваў выступае філалагічны факультэт БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?