Вы тут

НЦСМ азнаёміць з сучасным беларускім пейзажам


Выстава «Сучасны беларускі пейзаж» адкрыецца 21 студзеня ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Беларусі, паведамілі БЕЛТА арганізатары.


«З усіх відаў мастацтва пейзажны жывапіс аднолькава далёкі як ад абстракцыянізму, так і дызайну. Прыкладна з 17 стагоддзя мы маем шэраг рэальных выяў прыроды, ідэальны свет якіх павінен быў замілаваць схільнага да роздуму чалавека», — адзначылі ў НЦСМ.

Як падкрэслілі арганізатары, майстры, якія нарадзіліся і пачыналі сваю мастацкую адукацыю ў сярэдніх навучальных установах Мінска, Магілёва і Гомеля, у асноўным прадаўжаючы традыцыі рускага акадэмізму, стварылі свой стыль, які дапамагае лірычнаму пейзажу заставацца візітнай карткай айчыннага мастацтва. Наведвальнікі змогуць убачыць работы аўтараў, якімі з’яўляюцца беларускія сучаснікі: Васіль Пяшкун і Антон Вырва, Віталь Гуназа і Уладзіслаў Пятручык, Міхаіл Крот і Раман Коршунаў.

Выстава будзе адкрыта да 28 лютага.

Прэв’ю: look.com.ua

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.