Вы тут

Мабільны гід з'явіўся ў Гродне


Мабільнае прыкладанне Grodno guide з неабходнай для гасцей горада інфармацыяй запусцілі ў Гродне. Мабільны гід ужо даступны для запампоўкі, паведаміў БЕЛТА начальнік аддзела спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама Яўген Ародзь.


Дадатак бясплатны. Працуе на трох мовах — рускай, польскай і англійскай. У ім сабрана ўся неабходная інфармацыя пра сотні аб’ектаў — ад славутасцяў, тэатраў, музеяў і проста цікавых месцаў да кафэ, рэстаранаў, гасцініц, пунктаў абмену валют і пугктаў з Wi-Fi. Ёсць у дадатку і размоўнік, і схемы, і расклад грамадскага транспарту.

«Максімальна зручная і простая навігацыя, візуалізацыя аб’ектаў у дадатку дазволяць усім гасцям Гродна лепш даведацца горад, не ўпусціць нічога цікавага. Праграма не будзе статычнай, плануем яе развіваць, дадаваць новыя аб’екты і месцы, функцыі», — адзначыў Яўген Ародзь. Ён падкрэсліў, што большасць функцый дадатку даступна карыстальнікам і ў афлайн-рэжыме.

Разлічана праграма шмат у чым на індывідуальных турыстаў. Карысным яно будзе не толькі замежнікам, але і жыхарам іншых рэгіёнаў Беларусі, якія вырашылі наведаць Гродна.

Зараз пандэмія сур’ёзна адбілася на турыстычным бізнесе ва ўсім свеце. Вымушаную паўзу ў Гродне выкарыстоўваюць для таго, каб з аднаўленнем турплыні прапанаваць гасцям новыя цікавыя прадукты. Падтрымалі ў абласным цэнтры і тых, хто працуе ў сферы турызму. У прыватнасці, шэраг гасцініц і турфірмаў, арыентаваных на ўязны турызм, атрымалі льготы ў плане арэнды і іншую падтрымку. Акрамя таго, у Гродна з 5% да 3% зніжана стаўка курортнага збору.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.