Вы тут

Брыгадзір уладкавала на працу знаёмага і паўгода незаконна атрымлівала яго зарплату


Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі выявілі буйную аферу на сельгаспрадпрыемстве ў Талачынскім раёне. Пад падазрэннем — брыгадзір жывёлаводаў, якая фіктыўна аформіла сваю дачку пастухом і паўгода атрымлівала зарплату падначаленага.


Як паведамляе падрабязнасці гэтай гісторыі МУС, аператыўнікі высветлілі, што ў маі мінулага года 43-гадовая жыхарка Кобрынскага раёна прапанавала 53-гадоваму аднавяскоўцу працу жывёлаводам у сваёй брыгадзе. Паміж бакамі быў заключаны дагавор падраду, у якім фігуравала і 21-гадовая дачка жанчыны. Апошняя павінна была працаваць у пары з мужчынам, аднак фактычна ні разу не выйшла ў поле. Па дамоўленасці брыгадзір пасяліла новага работніка ў хляве, мінімальна карміла яго, а зарплатную банкаўскую картку пакінула сабе. З яе жанчына рэгулярна здымала грошы і выдаткоўвала іх на ўласныя патрэбы. Незаконна налічаную зарплату дачкі сяльчанка таксама забірала сабе. У кастрычніку мужчына запатрабаваў ад знаёмай разлік. Нічога не атрымаўшы, ён звярнуўся па дапамогу да кіраўніцтва прадпрыемства, а затым і ў міліцыю. Высветлілася, што брыгадзір «зарабіла» больш за 10 тысяч рублёў.

Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням жанчыны і распачалі крымінальную справу за махлярства, здзейсненае ў буйным памеры. Фігурантка раней прыцягвалася да крымінальнай адказнасці за крадзеж.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: 5min.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?