Вы тут

«Белпошта» прапануе абраць найлепшую паштовую марку года


РУП «Белпошта» аб’яўляе конкурс-апытанне на найлепшую паштовую марку 2020 года, паведамляе сайт прадпрыемства.


Прыняць удзел у апытанні можна з 25 студзеня па 25 лютага. Для гэтага неабходна зайсці на сайт «Белпошты» ў раздзел «Філатэлія», спампаваць бланк анкеты, запоўніць яго, паказаўшы нумар найбольш упадабанай паштовай маркі або паштовага блока, і даслаць на электронны адрас. Азнаёміцца з умовамі конкурсу і запоўніць прапанаваную анкету таксама можна ў любым аддзяленні паштовай сувязі. Разборліва запоўненую анкету з пазнакай «Конкурс» варта накіраваць па адрасе: выдавецкі цэнтр «Марка» РУП «Белпошта», пр. Незалежнасці, 10, 220050, Мінск.

Найлепшай будзе прызнана тая паштовая марка (альбо блок), за якую прагаласуе большасць удзельнікаў.

Сярод удзельнікаў апытання, якія даслалі лісты ў названы тэрмін з правільна запоўненай анкетай і якія назвалі марку-пераможцу, будуць разыграны прызы (наборы філатэлістычнай прадукцыі).

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.