Вы тут

Ігар Луцкі: Кніга павінна быць адлюстраваннем памкненняў да народнага адзінства


Кніжнае выдавецтва «Беларусь», чый 100-гадовы юбілей зараз адзначаюць у краіне, — падмурак айчыннага кнігадрукавання. Пра гэта ішла размова і на ўрачыстым сходзе, які прайшоў учора з удзелам намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэя КУНЦЭВІЧА.


Перадаючы віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, Андрэй Міхайлавіч выказаў шмат цёплых слоў у адрас калектыву-юбіляра. Выдавецтва павіншавала з юбілеем і старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля КАЧАНАВА. З прывітальным словам ад імя Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу выступіла намеснік старшыні парламенцкай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Лілія АНАНІЧ. Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар ЛУЦКІ, адзначыўшы прыярытэты выдавецтва ў дзяржаўным кнігавыдавецтве, асаблівую ўвагу звярнуў на новыя задачы, якія стаяць і перад калектывам «Беларусі», і перад айчыннымі кніжнікамі ў сённяшнім часе. Кніга павінна быць адлюстраваннем памкненняў да народнага адзінства, выразнікам дзяржаўнай пазіцыі ў палітычным, сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, выказаў свае спадзяванні міністр.

Павіншаваць юбіляра прыйшлі калегі па кніжным цэху, ветэраны выдавецтва, пісьменнікі, мастакі, музейныя работнікі, арганізатары айчыннага кніжнага гандлю.

Сяргей ШЫЧКО

Фота Яна ХВЕДЧЫНА

Загаловак у газеце: Высокія спадзяванні

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.