Беларускіх балельшчыкаў пазбавілі сапраўднага свята, адмяніўшы правядзенне чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску. Такое меркаванне пасля рашэння савета Міжнароднай федэрацыі хакея выказаў БЕЛТА вядомы беларускі спартсмен, шматразовы рэкардсмен і чэмпіён планеты па гіравым спорце Вячаслаў Харанека.
«Сумна, што свята сусветнага хакея, да якога мы ўсе доўга рыхтаваліся і які доўга чакалі, не адбудзецца ў беларускай сталіцы», — адзначыў славуты асілак. Ён падкрэсліў, што спорт заўсёды павінен радаваць гледачоў і заставацца па-за палітыкай, гэта несумненна.
Вячаслаў Харанека ўспомніў 80-я гады ХХ стагоддзя, калі дзве летнія Алімпіяды запар — у Маскве-1980 і Лос-Анджэлесе-1984 — атрымаліся «недасканалымі» ў сувязі з байкотам, рашэнні аб якіх былі прынятыя па чыста палітычных матывах, ніякім чынам не звязаных са спортам. У выніку мільёны гледачоў пазбавіліся паўнавартаснага відовішча спартыўнай барацьбы, а шматлікія атлеты не змаглі выступіць на галоўных стартах і паказаць свае лепшыя вынікі.
Вячаслаў Харанека ўспомніў пра чэмпіянат свету па хакеі 2014 года ў Мінску, пасля правядзення якога ўсе госці выказвалі пажаданні зноў сустрэцца ў гасціннай беларускай сталіцы. У адрозненне ад турніру сямігадовай даўніны, калі сусветнае першынство праходзіла неўзабаве пасля Алімпійскіх гульняў без шматлікіх зорак першай велічыні, цяпер у Мінск маглі б прыехаць усе мацнейшыя хакеісты. Аднак гэтыя надзеі пакуль прыйдзецца адкласці на нявызначаны тэрмін, адзначыў беларускі спартсмен.
У савецкія часы гандаль прапаноўваў пакупніку абмежаваны асартымент хлебабулачных вырабаў. У 1980-я нават у буйных крамах было ўсяго 3-4 найменні хлеба.
Прадстаўніцам прыгожага полу заўсёды хочацца нешта змяніць у сваёй знешнасці. І часам жанчыны рашаюцца на кардынальныя крокі.
Яна ўпэўнена сябе адчувае і ў нацыянальным строі, калі робіць цеста для вясельнага каравая, і ў блакітным футры Снягуркі, калі праводзіць ранішнік для дзетак, і ў шыкоўнай сукенцы пэўнай эпохі, калі выконвае аўтэнтычныя беларускія спевы пад гукі старажытных музычных інструментаў.
Культура выканання работ падчас капрамонту ў Беларусі кульгае, а тэхналогія — парушаецца, сведчаць спецыялісты Дзяржбуднагляда.