Вы тут

Германія можа ўвесці абавязковае нашэнне рэспіратараў


Улады Германіі разглядаюць магчымасць увядзення абавязковага нашэння прафесійных рэспіраторных масак класа FFP2. Як паведаміла газета Bild, з 18 студзеня такая мера ўжо дзейнічае ў крамах і грамадскім транспарце Баварыі.


Па дадзеных выдання, рашэнне аб абавязковым нашэнні рэспіратараў у маштабах краіны можа быць прынята ў аўторак. Таксама канцлер ФРГ Ангела Меркель абмяркуе з кіраўнікамі федэральных зямель узмацненне жорсткасці іншых мер з-за новых штамаў каранавіруса: у прыватнасці разглядаюцца магчымасць увядзення каменданцкай гадзіны, абмежаванне працы грамадскага транспарту, поўны перавод, дзе гэта магчыма, работнікаў прадпрыемстваў на аддаленку.

З 16 снежня ў ФРГ дзейнічаюць жорсткія каранцінныя меры. Зачыненыя ўсе гандлёвыя кропкі, акрамя харчовых, гаспадарчых і некаторых іншых крам, якія прадаюць жыццёва неабходныя тавары. Не працуюць цырульні, музеі, тэатры, касметычныя салоны, школьнікі вучацца аддалена.

Раней канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц рэкамендаваў насельніцтву замест звычайных медыцынскіх масак насіць у грамадскіх месцах прафесійныя рэспіраторныя маскі класа FFP2, абвясціў аб павелічэнні мінімальнай дыстанцыі ад старонніх да 2 м і заклікаў працадаўцаў перавесці максімальную колькасць супрацоўнікаў на аддалены рэжым працы.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.