Вы тут

Беларуская тэхніка працуе на доследных пляцоўках агранамічнага ўніверсітэта ў Бухарэсце


Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Румыніі Андрэй Грынкевіч 18 студзеня правёў перагаворы з кіраўніцтвам Універсітэта агранамічных навук і ветэрынарыі ў Бухарэсце. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве нашай краіны ў Румыніі.


Дыпламат сустрэўся з рэктарам універсітэта і старшынёй сената ўніверсітэта. Пасол правёў прэзентацыю навуковага, адукацыйнага, прамысловага, сельскагаспадарчага і медыцынскага патэнцыялу Беларусі. Адбылося прадметнае абмеркаванне пытанняў наладжвання і развіцця супрацоўніцтва ўніверсітэта агранамічных навук і ветэрынарыі з беларускімі ўніверсітэтамі па абмене студэнтамі і выкладчыкамі, правядзенні сумесных даследаванняў і навуковых работ, удзеле ў міжнародных канферэнцыях, рэалізацыі сумесных праектаў, у тым ліку фінансуемых у рамках еўрапейскіх праграм. Рэктар ВНУ выказаў зацікаўленасць у выкарыстанні беларускіх методык і матэрыяльна-тэхнічнай базы ў адукацыйным працэсе (вывучэнне сельскагаспадарчай тэхнікі, яе асобных вузлоў і агрэгатаў).

Рэктар румынскага ўніверсітэта паведаміў, што на доследных сельскагаспадарчых участках установы плошчай 2 тыс. га ўжо выкарыстоўваецца беларускі трактар, і выказаў зацікаўленасць у дадатковых закупках сельскагаспадарчай тэхнікі беларускай вытворчасці.

Універсітэт агранамічных навук і ветэрынарнай медыцыны ў Бухарэсце — старэйшая і буйнейшая ўстанова вышэйшай агранамічнай адукацыі ў Румыніі, заснаваная ў 1852 годзе. У яе склад уваходзяць факультэты сельскай гаспадаркі; садоўніцтва; жывёлагадоўлі, інжынерыі і менеджменту; ветэрынарыі; меліярацыі і экалагічнай інжынерыі; біятэхналогій; менеджменту і развіцця сельскіх раёнаў.

Пры садзейнічанні пасольства Беларусі ў Румыніі прапрацоўваецца магчымасць наладжвання супрацоўніцтва гэтай ВНУ з беларускімі партнёрамі. Асобныя беларускія ВНУ пацвердзілі ўжо зацікаўленасць у ім.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.