Вы тут

Аргкамітэт ЧС па хакеі: Ствараецца прэцэдэнт, пры якім спартыўныя спаборніцтвы могуць ператварацца ў інструмент разладу


Арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні ў 2021 годзе ў Мiнску чэмпіянату свету па хакеі з шайбай, які ўзначальвае прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, шкадуе аб прынятым беспадстаўным рашэнні ІІHF пра перанос з Беларусі гэтага турніру. Адпаведнае паведамленне размешчана сёння на сайце ўрада.


«Такім рашэннем ствараецца прэцэдэнт, пры якім спартыўныя спаборніцтвы, закліканыя аб’ядноўваць краіны і народы, спрыяць усталяванню міру і згоды ў духу алімпійскіх прынцыпаў, могуць ператварацца ў інструмент разладу і ціску, каб дагадзіць інтарэсам палітыканаў», — адзначаецца ў заяве.

Аргкамітэт з беларускага боку адзначае, што з моманту выбару ў якасці арганізатара чэмпіянату Беларусь выконвала ўсе кантрактныя абавязацельствы і ўжо правяла значную працу па арганізацыі турніру ў нашай краіне.

«Разам з тым мы па-ранейшаму верым у вяршэнства аб’ядноўваючай сілы спорту і ў тое, што міжнародная спартыўная супольнасць зможа выйсці з-пад уплыву палітычных і фінансавых сіл, а хакейная сям’я стане яшчэ больш моцнай і не будзе азірацца на палітычныя амбіцыі людзей, якія не маюць нічога агульнага са спортам», — гаворыцца ў паведамленні беларускага ўрада.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».